Вы тут

Ці ёсць ашуканцы сярод мурашак, або Цікавыя факты ад брытанскіх навукоўцаў


Як сцвярджае інтэрнэт, брытанскія навукоўцы часцяком займаюцца вельмі пацешнымі рэчамі. Часам задаешся пытаннем: ці то ва ўсім свеце разгорнутая кампанія па дыскрэдытацыі навукоўцаў, ці то гэтыя навукоўцы — самыя незанятыя людзі ў свеце.

10-9

Брытанскія навукоўцы высветлілі, што качкі любяць дождж. На адкрыццё таго, што ведае кожны сельскі жыхар, навукоўцам спатрэбілася тры гады і 300 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Іншая група навукоўцаў выявіла, што сабакі пазяхаюць услед за сваімі гаспадарамі. Дзіўная залежнасць абумоўлена кагнітыўна-паводзінскімі інстынктамі сабакі.

Сумніўная карысць яшчэ аднаго даследавання, у працэсе якога высветлілася, што для выканання складаных дзеянняў кошкі звычайна выкарыстоўваюць правую пярэднюю лапу, а каты — левую. Зрэшты, у сярэднім усе кошкі з'яўляюцца амбідэкстарамі (гэта значыць, аднолькава добра валодаюць як правай, так і левай пярэднімі лапамі).

Таксама брытанскія навукоўцы высветлілі, што сярод мурашак таксама ёсць ашуканцы і карупцыянеры. Што, зрэшты, лагічна, паколькі мурашы з'яўляюцца сацыяльнымі насякомымі з жорсткай іерархічнай сістэмай арганізацыі жыцця.

Амаль замілаванне выклікае іншае адкрыццё брытанскіх даследчыкаў: яны высветлілі, што дзевяць з дзесяці лонданскіх божых каровак хварэюць на грыбковае венерычнае захворванне. Зрэшты, венерычныя захворванні ў насякомых носяць лёгкі характар.

Чалавек можа памерці ад суму — гэта таксама адна з нядаўніх заяў брытанцаў. Да канца даследавання прыкладна 40% паддоследных, што цярпелі ад суму, памерлі.

Быць круглым выдатнікам небяспечна для псіхічнага здароўя. На думку брытанскіх навукоўцаў, школьнікі, якія маюць толькі выдатныя адзнакі, значна часцей пакутуюць на маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, чым вучні з сярэдняй паспяховасцю.

Брытанскія навукоўцы з Універсітэта Кіля правялі эксперымент, які даказвае той факт, што лаянка і брыдкаслоўе могуць змяншаць фізічны боль. Ну, пра гэта ім нашы людзі маглі б шмат расказаць.

У ходзе іншага эксперымента высветлілася, што ад усмешкі нікому не становіцца лепш. Дзіўна пры гэтым тое, што доследы праводзіліся на лабараторных слімаках і змеях.

Бацькі сварацца на дзяцей за выдумкі, а самі кажуць няпраўду ў сярэднім 100 разоў на год, падлічылі брытанскія навукоўцы. Зрэшты, існуе і іншае даследаванне, якое наглядна дэманструе, што ў сярэднім сучасны чалавек кажа няпраўду 3,5 раза за суткі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».