19 Верасень, серада

Вы тут

«Мой тата паў-коў-нік!»


Залацістыя наплечныя знакі з трыма вялікімі зоркамі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны атрымалі праваахоўнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Цяпер ужо палкоўніка Аляксандра Прахарэнку, намесніка начальніка Цэнтральнага РУУС сталіцы (на фота), прыйшлі падтрымаць жонка Алеся і маленькая дачка Елізавета.

16-33

— Мы вельмі спадзяваліся, што Саша стане палкоўнікам, — прызнаецца жанчына. — Разам з тым, пэўная доля адказнасці ўскладаецца і на сям'ю. Акрамя гонару, мы адчуваем, што ў нашага таты цяпер будуць новыя турботы. Будзем падзяляць усё разам з ім.

— А дачка ўжо ведае, што яе тата міліцыянер?

— Безумоўна, і яна ўсім расказвае пра гэта. А цяпер яшчэ кажа, што яе бацька палкоўнік. Ліза, хто твой тата? — нахіляецца да дачкі маці.

— Мой тата Паў-коў-нік! — з усмешкай кажа дзяўчынка і праз некалькі секунд адбягае фатаграфавацца разам з бацькам.

А вось Сяргей Волкаў прыехаў на ўрачыстасць з Магілёва.

— Пагоны, якія прысвоены паводле ўказа Прэзідэнта, уручаў міністр, а таму яшчэ да пачатку мерапрыемства было хвалююча, — кажа намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Волкаў. — Аднак, калі трапіў у гэты музей, адчуў яго гістарычнасць, пачуцці нахлынулі яшчэ больш...

— Падобнае званне атрымлівае далёка не кожны міліцыянер. Гонар за сябе адчуваеце?

— Для таго, каб навучыцца абараняць і паважаць іншых, трэба найперш навучыцца паважаць сябе. Безумоўна, гонар, самапавага прысутнічае, але падобнае пачуццё мяжуе з яшчэ большай адказнасцю за свой калектыў, за сябе, за сям'ю, за сваю краіну.

— Для большасці нашых супрацоўнікаў званне палкоўніка міліцыі — фінішнае, — кажа міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. — Яно гістарычна самае важнае. І кожны, хто атрымлівае яго, адчувае большую адказнасць, на маю думку, становіцца нават больш зграбным. Пры гэтым само яно мудрасці і розуму не дабаўляе, аднак да многага абавязвае. І ў тым ліку да таго, каб навука кіравання стала асновай будучай службы, каб чалавек і яго акружэнне разумелі, што ён палкоўнік міліцыі.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Фота Аляксандра Шаблюка

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.