Вы тут

Каб зімой маразы не дапякалі


Такая ўжо традыцыя  ў супрацоўнікаў нашай газеты: кожны год цікавіцца справамі камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Петрыкаўскі райжылкамгас», расказваць аб яго поспехах і праблемах. Вось і на гэты раз задаём пытанне дырэктару КУПа Аляксею Грыбу: што новага ў калектыве?

[caption id="attachment_93341" align="alignnone" width="600"]«Петрыкаўскі райжылкамгас» клапоціцца пра прыгажосць свайго горада. «Петрыкаўскі райжылкамгас» клапоціцца пра прыгажосць свайго горада.[/caption]

 

— Па выніках работы за мінулы год у намінацыі «Эканомія энергарэсурсаў» мы дасягнулі, — гаворыць ён, — найлепшых паказчыкаў у абласным спаборніцтве, за што прадпрыемства занесена на абласную Дошку гонару. Акрамя таго, былі выкананы асноўныя прагнозныя паказчыкі, і ў касу арганізацыі паступіла 86 259 мільёнаў рублёў выручкі, на дзесяць працэнтаў знізілі выдаткі на аказаныя насельніцтву жыллёва-камунальныя паслугі.

— Адным словам, работа па выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў ідзе поўным ходам?

IMG_9270

— Можна сказаць, што так.

— Няўжо ўдалося ў мінулы асенне-зімовы перыяд пазбегнуць нейкіх надзвычайных сітуацый у бесперабойным забеспячэнні цяпла і водаправодна-каналізацыйных паслуг?

— Увогуле, удалося, хаця мелася некалькі лакальных нестандартных момантаў, якія неадкладна ліквідаваліся. Ды інакш і не магло быць, таму што намечаныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовых умовах мы выканалі ў поўным аб'ёме. Своечасова быў навучаны персанал аб'ектаў цеплавой, водаправодна-каналізацыйнай, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі. Аварыйныя брыгады былі забяспечаны неабходнай тэхнікай, інструментамі і матэрыяламі. Пастаянна праводзілася тлумачальная работа з насельніцтвам па падрыхтоўцы жылых памяшканняў да ацяпляльнага сезона і г. д.

— Тое, Аляксей Сцяпанавіч, што ваш калектыў заняў пачэснае месца на абласной Дошцы гонару, гэта даволі сур'ёзна. Некалькі слоў па ўказанай тэме.

— Вось канкрэтныя прыклады. Летась мы замянілі 23 адзінкі помпавага абсталявання на менш энергаёмістыя, у выніку чаго збераглі 147 тон умоўнага паліва. Ці яшчэ. Прымяненне энергаэфектыўных асвятляльных прыстасаванняў (ліхтароў, лямпачак) сэканоміла 34 тоны ўмоўнага паліва. Усяго ж за мінулы год мы зрасходавалі на ўказаныя мерапрыемствы 884 мільёны рублёў і збераглі 543 тоны ўмоўнага паліва.

[caption id="attachment_93345" align="alignnone" width="600"]За працэсам працы ЦЭЦ назіраюць: машыніст блокавых сістэм Уладзімір Добаш і майстар міні-ЦЭЦ Яўген Чабатароў. За працэсам працы ЦЭЦ назіраюць: машыніст блокавых сістэм Уладзімір Добаш і майстар міні-ЦЭЦ Яўген Чабатароў.[/caption]

— Трэба меркаваць, што пытанні ашчаднасці ў вас адны з галоўных...

— А без гэтага гаварыць пра павышэнне эфектыўнасці вытворчасці не даводзіцца. Уявіце сабе, што ўсе работы, у тым ліку і некаторыя спецыфічныя, мы выконваем гаспадарчым спосабам, не прыцягваючы да іх староннія арганізацыі. Безумоўна, маючы адпаведныя ліцэнзіі. Гэта азначае, што калектыў дабіўся даверу, выконвае іх на належным узроўні. У выніку — эканомія 30-40 працэнтаў бюджэтных сродкаў.

І тут без канкрэтных прыкладаў не абысціся. Сэканомленыя такім чынам грошы накіроўваем на іншыя аб'екты. Летась — з пракладкі водаправода ў Навасёлках пусцілі на пракладку водаправода па вуліцы Паўночнай у райцэнтры, а частка сэканомленых фінансаў на капітальным рамонце жыллёвага фонду па вуліцы Каралёва ў Петрыкаве пайшла на рамонт даху дома ў Капцэвічах.

[caption id="attachment_93346" align="alignnone" width="600"]Супрацоўнікі міні-ЦЭЦ праводзяць рамонт і абслугоўванне вентылятара рэцыркуляцыі дымавых газаў.  Супрацоўнікі міні-ЦЭЦ праводзяць рамонт і абслугоўванне вентылятара рэцыркуляцыі дымавых газаў.[/caption]

— А што сёння, Аляксей Сцяпанавіч?

— Сёння работы ў нас цэлы воз. Мы цалкам заняты на выкананні рабочай праграмы падрыхтоўкі аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2015-2016 гадоў, што зацверджана вышэйшымі арганізацыямі. Не буду пералічваць усе мерапрыемствы, якімі прадугледжаны гідраўлічныя выпрабаванні катлоў, цеплавых сетак, унутрыдамавых сістэм, фізічнага вымярэння электраабсталявання, праверка прыбораў уліку і аўтаматыкі і г. д. Іх многа.

Нашых людзей вы можаце сустрэць сёння на рамонце і пад'ездаў дамоў на вуліцах Бумажкова (райцэнтр), у Мышанцы, Капцэвічах, і адмосткаў, на нарыхтоўцы паліва, замазванні міжпанэльных швоў у дамах Капаткевічаў і Капцэвічаў, добраўпарадкаванні населеных пунктаў Курыцічы, Залессе, Людвінаў, Чалюшчавічы, Лучыцы і многа дзе яшчэ. Работы ўсюды вядуцца актыўна.

...Дарэчы, у гэтым мы змаглі ўпэўніцца, калі наведаліся на міні-цеплаэлектрацэнтраль, дзе першым на вочы трапіўся майстар Яўген Чабатароў, які працуе тут з часу заснавання прадпрыемства. Задача ў падначаленага яму калектыву — падрыхтаваць гэты найважнейшы аб'ект, які выпрацоўвае электраэнергію і цяпло, да работы ў зімовых умовах.

Паліва ўжо завезена, і зараз людзі заняты тэхнічным абслугоўваннем абсталявання. А гэта — машыністы катла, электраманцёры і машыністы блочных сістэм — Юрый Амельчанка, Уладзімір Добаш, Мікалай Семечка, Уладзімір Жукавец, Аляксей Грыб, Генадзь Крацюк, Аляксандр Мароз, Аляксандр Крывін і іншыя. У кожнага канкрэтныя заданні, штодня падводзяцца іх вынікі і намячаюцца планы на далейшае. «Адставаць — не наша правіла, кажуць яны. — Толькі — наперад».

Такі дэвіз і ў іншых рабочых.

— А ўсё ж ці ёсць моманты, якія тармозяць справу?

[caption id="attachment_93343" align="alignnone" width="600"]У Петрыкаве шануюць старажытныя традыцыі. Адна з іх — святкаванне Купалля. У Петрыкаве шануюць старажытныя традыцыі. Адна з іх — святкаванне Купалля.[/caption]

 

Аказваецца, ёсць, пра што нам паведаміла начальнік аддзела прадпрыемства па рабоце з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Вольга Карабейка. Гэта — пастаянная запазычанасць насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання за камунальна-бытавыя паслугі, якая дасягае некалькі мільярдаў рублёў. Самыя вялікія даўжнікі — сельскагаспадарчыя арганізацыі.

Апошнім часам, праўда, тая запазычанасць (у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года) скарацілася на чатыры працэнты, але гэта не мяняе сутнасці справы.

«Калі б удалося зняць указаную праблему, — гавораць кіраўнікі райжылкамгаса, — прадпрыемства магло б набыць неабходныя абсталяванне, механізмы, матэрыялы для яшчэ больш рытмічнай работы».

Віктар Бойка,
Алена Даўжанок,
Надзея Бужан (фота).

Толькі факты

 На абласным конкурсе-аглядзе па лепшай арганізацыі ідэалагічнай работы былі адзначаны калектывы Петрыкаўскага спажывецкага таварыства і цэнтральнай раённай бальніцы. Ім былі ўручаны дыпломы трэцяй ступені.

 Пад апладысменты прайшлі танцы і песні, сямейная спартакіяда і выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія прадэманстравалі на традыцыйным абласным конкурсе «Сям'я года» дзеці (у тым ліку і прыёмныя) і іх бацькі петрыкаўчане Тамара і Іван Якубенкі. Яны занялі другое месца і атрымалі адпаведныя падарункі.

 У Гомелі прайшоў абласны конкурс сярод мясцовых сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў. У ліку пераможцаў і загадчыца аддзела пісьмаў раённай газеты «Петрыкаўскія навіны» Алена Бруцкая. Віншуем!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».