Вы тут

Эксклюзіў для турыста


Госці нядаўняга свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» (а яго наведалі каля 15 тысяч чалавек, у тым ліку з Расіі і Украіны) змаглі не толькі пабачыць шмат розных цікавых мерапрыемстваў, але і набыць эксклюзіўныя паштоўкі з відамі беларускага Суздаля, як яшчэ называюць Мсціслаў. Прыгожыя паштоўкі з выявамі храмаў старажытнага горада і яго наваколля зроблены па ініцыятыве Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта».

— Мы спецыяльна імкнуліся паспець да свята, каб нашымі паслугамі змагла скарыстацца як мага большая колькасць людзей, — адзначыла намеснік дырэктара Магілёўскага філіяла Галіна Марчанка. — Акрамя паштовак з відамі Мсціслава, свет убачыла серыя паштовак пра Магілёў.

Попытам у турыстаў карыстаецца яшчэ і паштовая крама, якая працуе ў сценах 30-га аддзялення сувязі ў цэнтры горада. Там вельмі шырокі выбар розных паштовак, канвертаў першага дня, марак, мастацкіх паштовак для аматараў філакартыі.

А летась на базе Магілёўскага філіяла запрацаваў пакуль што адзіны ў Беларусі лагістычны цэнтр, які значна палегчыў працу саміх паштавікоў і павысіў якасць абслугоўвання карпаратыўных кліентаў. Для іх аж на суткі паскорылася адпраўка ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, у тым ліку і за межы краіны.

Нэлі ЗІГУЛЯ. zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».