Вы тут

З водарам кавы...


На Гомельшчыне беларускія газеты і часопісы можна купіць у кавярні або прыдарожнай краме.

Дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Цярэшчанка расказала, што з аб'ектамі прыдарожнага сэрвісу заключаны дагаворы, згодна з якімі яны бяруць на рэалізацыю паштовую прадукцыю і прапануюць яе гасцям нашай вобласці.

— У першую чаргу гэта нашы беларускія газеты і часопісы, а таксама латарэйныя білеты, маркі... Увогуле трэба адзначыць, што ў замежных гасцей вялікім попытам карыстаецца філатэлія. Калі арганізоўваецца выязны гандаль дзе-небудзь на святах, да нашых пунктаў даволі часта падыходзяць замежнікі і набываюць нашы айчынныя маркі на мільёны беларускіх рублёў. Такія пакупнікі нас, зразумела ж, радуюць.

Вельмі любяць нашы маркі кітайцы. Магчыма, гэта звязана з тым, што на тэрыторыі Гомельшчыны цяпер працуе шмат грамадзян з Паднябеснай.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».