Вы тут

Нам ёсць чым ганарыцца


Беларусы стварылі краіну, якой можна ганарыцца. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч падчас адзінага дня інфармавання ва ўнітарным прадпрыемстве «Ілаўскае» Мядзельскага раёна.

Паводле слоў міністра, краіна, якую пабудавалі беларусы, мае сацыяльна арыентаваную эканоміку. У цэнтры ўвагі дзяржавы — яе грамадзяне з іх клопатамі і патрэбамі. «Як бы часам ні было складана, мы стварылі сваю краіну і развіваем яе, нам ёсць чым ганарыцца. Мы разам шмат чаго дасягнулі і даб'ёмся яшчэ большага, калі будзем плённа працаваць», — упэўнена Лілія Ананіч.

Міністр звярнула ўвагу, што палітыка дзяржавы заўсёды будзе нацэлена на тое, каб беларусы жылі ў дастатку, міры і спакоі, ганарыліся сваёй краінай. «Намі захапляюцца нашы госці, — адзначыла Лілія Станіславаўна. — Я не сустракала ніводнага чалавека, які не палічыў бы патрэбным шчыра сказаць, як тут добра».

Надзея ПАЎЛАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».