Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Восьмы тур


1) ”Зямлёй перцу”, ці радзімай чорнага перцу, называюць:

А) Балгарыю

Б) Узбярэжжа Малабар у Індыі

В) Цэнтральную Амерыку

 

2) Які пчаляр першым прапанаваў разборны рамачны вулей:

А) Пётр Пракаповіч

Б) Шарль Дадан

В) Лорэнц Лангстрот

 

3) Апошнія прадстаўнікі каўказскай лініі зуброў зніклі ў...

А) 1912 годзе

Б) 1921 годзе

В) 1927 годзе

 

4) У якой краіне знаходзіцца містычная лагчына чорнага бамбука?

А) У Кітаі

Б) У Японіі

В) У Паўднёвай Карэі

 

5) Адзначце, якія два віды птушак сёлета пакінулі спіс беларускай арнітафаўны:

А) Індыйская горная гусь, пласканосы плывунчык

Б) Белабрухі стрыж, чайканосая крачка

В) Барадатая курапатка, кукша

 

6) Які малюск выкарыстоўваецца для ацэнкі забруджвання адтокаў камунальнай звалкі?

А) Пярловіца звычайная

Б) Дрэйсена рачная

В) Шароўка балотная

 

7) Калі адзначаецца Міжнародны дзень беспрытульных жывёл?

А) 10 жніўня

Б) 20 жніўня

В) 16 жніўня

 

8) Вёска с касмічнай назвай Марс знаходзіцца ў...

А) Петрыкаўскім раёне

Гомельскай вобласці

Б) Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці

В) Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці

 

9) Якая ахоўваемая прыродная тэрыторыя знаходзіцца на месцы былога “мора Герадота”?

А) Гідралагічны заказнік “Гайна-Бродня”

Б) Нацыянальны парк “Прыпяцкі”

В) Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Налібоцкі”

 

10) Вызначце від птушкі.

10 вопрос - Гулинский

 

Адказы на пытанні сёмага тура віктарыны:

1) 12-20 тысяч

2) Дзіванна

3) Эфіопія

4) 6-10 км

5) Максімальнае выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў

6) 3 сакавіка

7) Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці

8) Паўднёвая Амерыка

9) Выдра

10) Буры мядзведзь

 

Адказы на пытанні віктарыны прымаюцца да 20 верасня.

Дасылайце адказы на е-mаіl: рrуrоdа@zvіаzdа.bу, а таксама на паштовы адрас:

220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?