Вы тут

Вядзецца будаўнiцтва комплексу «Газпрам Цэнтр» у Мiнску


Учора Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй праўлення ПАТ «Газпрам» Аляксеем Мiлерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

1_1

«Мы гатовы прадаставiць магчымасцi для «Газпрама», калi гэта трэба, калi ў гэтым ёсць патрэбнасцi Еўропы, па большых пастаўках праз тэрыторыю Беларусi, па транзiце прыроднага газу», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. «Пры гэтым вы павiнны быць абсалютна перакананы ў тым, што гэта не чужая вам тэрыторыя», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт адзначыў, што «не тое што праблем, пытанняў няма ва ўзаемаадносiнах у эканомiцы з галоўным пастаўшчыком рэсурсаў для яе — «Газпрамам». «Ёсць толькi пытаннi, якiя можна абмяркоўваць на перспектыву нашых сумесных дзеянняў па пашырэннi супрацоўнiцтва», — сказаў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што будаўнiцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпрам Цэнтр» вядзецца ў агавораныя тэрмiны. «Вы нават не сумнявайцеся, на вас нiхто нiколi не пакажа пальцам за тое, што вы пачалi гэта будаўнiцтва прыкладна на чвэрць мiльярда долараў. Гэта вялiкiя ўкладаннi, нават для «Газпрама», i ў няпростыя часы», — сказаў Прэзiдэнт. Ён падзякаваў Аляксею Мiлеру за дакладнае выкананне ўсiх дамоўленасцей. «Дзякуй вам за гэта. I ведайце, што мы гатовы вам заўсёды падставiць плячо», — адзначыў беларускi лiдар.

У сваю чаргу Аляксей Мiлер падкрэслiў, што «Газпрам» будзе выконваць усе пастаўленыя беларускiм кiраўнiцтвам мэты i задачы па развiццi газавай галiны ў Беларусi. Кампанiя павялiчвае аб'ёмы iнвестыцый, у прыватнасцi гэта датычыцца будаўнiцтва газаправодаў у рэгiёнах, газаразмеркавальных станцый. Аляксей Мiлер таксама паведамiў аб рашэннi «Газпрама» па павелiчэннi ў сярэднетэрмiновай перспектыве аб'ёмаў закупак абсталявання ў Беларусi.

Расiя не павiнна сумнявацца ў сумленнасцi, прынцыповасцi i надзейнасцi Беларусi, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. «Я проста на злобу дня гавару вам, што гэта не чужая для вас краiна, гэта не чужая для вас зямля. Мы заўсёды будзем рабiць тое, што выгадна для расiйскiх кампанiй, а значыць, i для Расii. Любы праект, пачынаючы ад будаўнiцтва i завяршаючы асноўнай нашай дзейнасцю, мы гатовы падтрымлiваць у Беларусi. Але калi недзе мы зможам штосьцi зрабiць за межамi Беларусi, вы нам скажыце, мы заўсёды падключымся. Вы павiнны гэта цвёрда ведаць», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка папрасiў перадаць пры выпадку гэту пазiцыю кiраўнiцтву Расiйскай Федэрацыi. «Няхай яны не сумняваюцца ў нашай сумленнасцi, прынцыповасцi i надзейнасцi», — сказаў ён.

Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў, што за гэтым не стаiць нейкая камерцыйная выгада. «Нашай агульнай бяспекай, нашай агульнай з вамi незалежнасцю мы нiколi не таргавалiся i таргавацца не будзем, як бы нас нi штурхалi ўлева, управа», — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

«У нас няма пазiцыi выбару: з Захадам або з Расiяй, з Захадам або з Усходам. Мы нiколi нi з кiм не вялi перагаворы, нават за стол перагавораў не садзiлiся, калi перад намi ставiлi выбар: Расiя цi Захад», — сказаў Прэзiдэнт.

«Расiя — гэта наша, Расiя — гэта наша агульная Айчына. Мы нiколi з Расiяй не сутыкалiся па вялiкiм рахунку, па дробязях у нас былi i будуць пытаннi, жывём у агульным доме. Але нiколi ў нас не было вялiкiх праблем i нiколi iх не будзе. Прынамсi, адсюль гэта зыходзiць нiколi не будзе. I вам любы заходнi палiтык, любы амерыканскi палiтык, якiя прыязджалi сюды, нiколi не скажуць, што мы перагаворы вялi за кошт Расii i кагосьцi палохалi Расiяй. Гэтага нiколi не было i не будзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У той жа час мы адкрыта i сумленна гаворым: мы хочам нармалiзаваць адносiны з Еўрапейскiм саюзам i Амерыкай. Гэтак жа, як Расiя, гэтак жа, як любая дзяржава. Але не за кошт нашых iнтарэсаў. Мы гэта ўжо прадэманстравалi», — адзначыў Прэзiдэнт.

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь ужо дзясятак гадоў знаходзiцца пад заходнiмi санкцыямi. «Але гэта нашы праблемы, i мы iх за кошт нават нашай брацкай Расii вырашаць нiколi не будзем», — падкрэслiў беларускi лiдар.

*  *  *

Учора ж Аляксандр Лукашэнка i старшыня праўлення ПАТ «Газпрам» Аляксей Мiлер заклалi капсулу на месцы будаўнiцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпрам Цэнтр». Новы комплекс будзе размешчаны каля перакрыжавання праспекта Незалежнасцi i вулiцы Фiлiмонава побач з Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi. Ён аб'яднае дзевяць будынкаў рознай вышынi, у цэнтры кампазiцыi будзе ўзвышацца 36-павярховы будынак, дзе размесцяцца кампанii групы «Газпрам», што знаходзяцца ў Мiнску. У склад цэнтра таксама ўвойдуць гасцiнiчны комплекс, кангрэс-цэнтр, гандлёвая зона, рэстараны i кафэ, паркiнг, а таксама шматпрофiльны медыцынскi, спартыўны i дзiцячы вучэбна-развiваючы цэнтры. Усе гэтыя аб'екты будуць даступныя жыхарам горада.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: У агавораныя тэрмiны вядзецца будаўнiцтва комплексу «Газпрам Цэнтр» у Мiнску

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.