Вы тут

Аўтамабіль-амфібію і «Лятучы галандзец»...


можна было ўбачыць на Аўгустоўскім канале ў мінулыя выхадныя.

Менавіта там, каля шлюза «Дамброўка», упершыню прайшоў чэмпіянат па плаванні «на чым заўгодна» і спаборніцтвы па «балотным футболе».

25-43

Па канале праплылі самаробныя караблі «Медыцынскі пункт» (у выкананні Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы №2), «Лятучы галандзец» («Гроднааблаўтатранс»). Каманда Мастоўскага райвыканкама спусціла на ваду «судна» пад назвай «Прывітанне з дзяцінства» ў выглядзе карабліка з газеты, Наваградская ЖКГ назвала сваё «судна» «Капітан Врунгель». У арыгінальнасці і «плывучасці» з імі спаборнічаў «Чырвоны бык» Гродзенскага мясакамбіната. У незвычайным заплыве ўдзельнічалі і Чапаеў, і пірацкі карабель, і нават воўк з «Ну, пачакай!». А жыхар Гродна Андрэй Іўлеў, які захапляецца рэстаўрацыяй ваеннай тэхнікі, выпрабаваў плавальныя ўласцівасці адноўленага ім аўтамабіля-амфібіі — транспарцёра на базе рухавіка аўтамабіля «Запарожац», які выпускаўся ў 1950-60-я гады. Агулам ад старту да фінішу праплылі 24 унікальныя плаўсродкі, што прадстаўлялі ўсе раёны Гродзеншчыны.

25-45

У выніку падарункі і граматы атрымалі ўсе ўдзельнікі. Гран-пры конкурсу ўзяла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама. За «Лятучую тачанку» з Чапаевым, Анкай і нават канём удзельнікі атрымалі прыз — 5 млн рублёў.

У той жа дзень на канале прайшлі спаборніцтвы па «балотным футболе», у якім прынялі ўдзел 20 мужчынскіх і 4 жаночыя каманды. Арганізатары прызналіся, што, каб стварыць гразевае футбольнае поле, лужок на беразе канала разаралі трактарам і залілі вадой. Найгорш даводзілася варатарам, бо яны часцей літаральна з галавой аказваліся ў гразі. Але і прыз быў большы — 10 млн за першае месца.

Надзея ПАЎЛАВА

Фо­та БЕЛ­ТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.