Вы тут

У гэты дзень прыйшла вайна...


100 гадоў таму пачалася больш чым трохгадовая акупацыя беларускай зямлі кайзераўскімі войскамі.

26 жніўня (13 жніўня па старым стылі) 1915 года — напаўзабытая і трагічная дата Першай сусветнай вайны. У гэты дзень, роўна 100 гадоў таму, пасля жорсткіх абарончых баёў, руская армія пакінула крэпасць Брэст-Літоўск. Баявыя дзеянні паступова перамяшчаліся ўсё далей на ўсход, і пачалася больш чым трохгадовая акупацыя беларускай зямлі кайзераўскімі войскамі.

[caption id="attachment_97719" align="alignnone" width="600"]26-27 Форт №10 Брэсцкай крэпасці, узарваны рускімі войскамі пры адступленні, 1915.[/caption]

 

[caption id="attachment_97716" align="alignnone" width="600"]26-24 Кайзераўскай салдаты тушаць пажар у Брэсцкай крэпасці, 26 жніўня 1915 года.[/caption]

 

[caption id="attachment_97717" align="alignnone" width="600"]26-25 Руіны Брэста, 1915.[/caption]

 

[caption id="attachment_97721" align="alignnone" width="600"]26-29 Цыстэрны з бензінам каля станцыі Жабінка, запаленыя бомбай з аэраплана 23 жніўня 1915 г.[/caption]

Яшчэ ў сярэдзіне ліпеня 1915 года было прынята рашэнне аб часовым адступленні і адыходзе рускіх войскаў на лінію Рыга—Коўна—Брэст для папаўнення баявых прыпасаў і знясілення праціўніка маршамі і баямі. Адыход суправаджаўся разбурэннем мастоў, крэпасцей, стратэгічных аб'ектаў. Да 10 жніўня буйныя сілы непрыяцеля засяродзіліся ля Брэста, былі зроблены першыя спробы пераходу на правы бераг Буга. Нямецкая авіяцыя пачала бамбёжкі абарончых умацаванняў і месцаў збірання часцей рускай арміі аж да чыгуначнай станцыі «Жабінка». Да 23 жніўня галоўныя сілы праціўніка занялі пазіцыі па лініі Беласток—Брэст—Улодава. Перадавыя брэсцкія (кабылінска-карошчынскія) умацаванні з цяжкасцю стрымлівалі ворага. З паўночнага захаду нямецкія часці пераправіліся цераз Буг у раёне Высока-Літоўска, а з паўночнага захаду аўстра-венгерскія войскі — у раёне Улодава. Стварылася рэальная пагроза акружэння Брэст-Літоўска. Улічваючы гераічную, але няўдалую абарону крэпасцей Нова-Георгіеўск, Осавец, рускім камандаваннем было прынята стратэгічнае рашэнне аб эвакуацыі. Перад адыходам рускай арміі былі падарваны масты і абарончыя ўмацаванні, знішчаны фабрыкі, электрастанцыі і іншыя стратэгічныя аб'екты, амаль уся прыгонная артылерыя і боепрыпасы своечасова былі адпраўлены ў тыл. Эвакуяваны ўсе дзяржаўныя ўстановы, з сабораў і цэркваў зняты званы. З прычыны шматлікіх выбухаў крэпасць і горад ахапіў пажар. Разбурана або пашкоджана было каля 80% будынкаў. Большасць жыхароў пакінула горад разам з войскамі.

Кайзераўскім войскам, якія ўвайшлі 26 жніўня ў Брэст, замест багатай здабычы дастаўся згарэлы спустошаны горад.

[caption id="attachment_97718" align="alignnone" width="600"]26-26 Лафеты ад эвакуяваных рускіх гармат, 1915.[/caption]

 

[caption id="attachment_97720" align="alignnone" width="600"]26-28 Крушэнне цягніка ля г. Брэста ад бомбы з нямецкага аэраплана.
12 жніўня (па новым стылі) 1915 г.[/caption]

Уладзімір ЛІХАДЗЕДАЎ

Фота стагадовай даўнасці з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».