Вы тут

Іх аб'яднала «цяжкая» музыка


Гродзенскі гурт My Last GoodBay быў заснаваны ў 2010 годзе. Ідэя ўзнікла нечакана: сабраліся хлопцы пайграць цяжкую музыку — так і склаўся калектыў. Адзін з яго ўдзельнікаў, Паша Аверкіеў, расказаў, чым жывуць і захапляюцца сябры па камандзе.

[caption id="attachment_97891" align="alignnone" width="600"]27-14 Па­ша Авер­кі­еў за лю­бі­май спра­вай.[/caption]

— Які ваш склад і сярэдні ўзрост? Чым займаецеся, апроч музыкі?

— Нас пяць чалавек: я — гітара, Юра Клімовіч — другі гітарыст і вакал, Цімафей Фіялко (ён жа гукарэжысёр) — ударныя, Андрэй Шуйскі — вакал, Каця Бялко — вакал. А ўзрост — ад 17 да 24 гадоў.

У звычайным жыцці я вучуся на аўтамеханіка-электрыка ў электрамеханічным каледжы, а захапляюся экстрэмальным катаннем на роліках. Юра працуе барменам і фанацее ад матацыклаў. Цімафей працуе ў краме сантэхнікі. Андрэй — кухар, а ў вольны час захапляецца паркурам. Каця вучыцца на лінгвіста-перакладчыка, вельмі любіць хатніх жывёл.

— Дзе выступае гурт?

— Найперш на фестывалях. Бо канцэрты — гэта сольныя выступленні, калі адзін гурт грае дзесьці паўтары гадзіны. Але каб выступаць так, гурт павінен быць даволі папулярным. Што тычыцца месцаў выступленняў, то мы былі ў Гродне, Мінску, Рэчыцы, Баранавічах.

У асноўным аддаём перавагу такім музычным кірункам, як металкор, мелодык, метал, кор. Дарэчы, на фестывалях прыкладны арыенцір — таксама цяжкая музыка.

— Што наконт мар?

— Асабіста мае звязаны толькі з музыкай. Я хацеў бы рухацца ў музычнай кар'еры ўверх, зарабляць на гэтым грошы. Пакуль гэта сапраўды толькі мары, але я раблю ўсё, каб яны здзейсніліся.

Напрыканцы размовы я прапанавала Пашу даць некалькі парад музыкантам-пачаткоўцам. Вось што ён сказаў: «Па-першае, жаданне працаваць павінна быць ва ўсіх удзельнікаў калектыву. Па-другое, гэта сумесная дзейнасць. Неабходна думаць разам, бо музыка, як матэматыка: тут усё разлічваецца. І апошняе — рэгулярныя заняткі ўсіх членаў гурта: і барабаншчыка, і гітарыста, і вакаліста. Інакш нічога добрага не выйдзе».

Таццяна Лауш, студэнтка ІІ курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.