Вы тут

Як студэнту арганізаваць фестываль


Калі вы думаеце, што арганізоўваць фестывалі могуць выключна вопытныя прафесіяналы, то памыляецеся. Часта дастаткова толькі натхнення і жадання дзейнічаць. Вось вам гісторыя Антона Сіманкова, 20-гадовага студэнта прыборабудаўнічага факультэта БНТУ, які выступіў ініцыятарам правядзення ў Мінску фэсту вулічных музыкантаў.

27-4

27-4

 

Пра сябе Антон расказвае, што стараецца не быць раўнадушным да таго, што адбываецца навокал. Вось і вырашыў узяцца за мерапрыемства, якое парадуе людзей, а можа, для кагосьці будзе яшчэ і карысным.

— Хочацца даць шанц талентам паказаць сябе. А раптам некага заўважаць і запросяць іграць у кавярню? Можа, гэта стане пераломным момантам у жыцці? — гаворыць хлопец. — А музычны фестываль таму, што мне падабаецца слухаць вулічных музыкаў. Ніколі не праходзіў міма тых, хто грае ў метро.

Са сваёй ідэяй малады чалавек прыйшоў у адміністрацыю Маскоўскага раёна. Яе адразу прынялі і прапанавалі месца правядзення фэсту: Верхні горад, дзе цягам усяго лета праходзяць розныя канцэртныя праграмы. Такога маштабу мерапрыемства Антону даводзіцца ладзіць упершыню, але ён перакананы, што нявопытнасць не стане перашкодай для гэтага. Бо з уладамі ўсё ўзгоднена, і да ініцыятывы далучаюцца ўсё новыя ўдзельнікі.

— На шчасце, у нас яны вельмі крэатыўныя (Антон каля паўгода хадзіў і збіраў кантакты артыстаў, якія граюць у метро і на вуліцах. — Аўт.). Таму было складана толькі напачатку. А далей хлопцы і дзяўчаты самі пачалі падцягвацца і пісаць мне.

Нават падчас нашай размовы да Антона звярнуўся адзін чалавек і прапанаваў сябе ў якасці выступоўца на фэсце. Усяго іх, дарэчы, будзе больш за 20. Адной з «фішак» канцэрта стане незвычайны праект «Хангмелеон». Музыкант грае на розных інструментах, сярод якіх ханг (ударны перкусійны інструмент) і іншыя.

— З музыкамі, дзякуй Богу, у мяне паразуменне, менавіта ад іх я чую шмат прыемных слоў. Маўляў, вельмі крута, што робіш такі фэст! — прызнаецца Антон.

— А ўвогуле складана арганізаваць фестываль? — цікаўлюся ў суразмоўца.

— Гэтая доля вельмі цяжкая. Ужо сніцца, як мне пішуць наконт фэсту (усміхаецца). Але, акрамя таго, што гэта складана, гэта яшчэ і неймаверна цікава. Мне падабаецца мець стасункі з такой вялікай колькасцю творчых і проста неабыякавых людзей. Падабаецца арганізатарская «каніцель», яна захоплівае. А самае складанае — прымаць рашэнні.

На фестываль арганізатары запрашаюць у гэтую суботу, 29 жніўня. Уваход вольны, але будзе «гуляць» капялюш, куды ўсе ахвотныя змогуць пакласці ахвяраванні. Грошы перададуць у спартыўна-рэабілітацыйны комплекс «Эгалітэ», які займаецца развіццём адаптыўных і паралімпійскіх відаў спорту.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».