Вы тут

Масты за далягляд


Кітайска-беларускія культурныя і літаратурныя сувязі маюць даўнія вытокі. Яны звязаны з публікацыямі яшчэ ў «Нашай Ніве» на пачатку XX стагоддзя, калі будучы расійскі акадэмік В. Аляксееў прапанаваў беларускай газеце свае першыя спробы пераўвасаблення кітайскіх тэкстаў. Пасля, у 1920-ыя, натхніўся на пераклады з кітайскай і Уладзімір Дубоўка.

1-24

...Сёння кітайскае прыгожае пісьменства з'яўляецца прадметам увагі многіх сучасных майстроў беларускага слова. Мікола Мятліцкі адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за перакладчыцкую анталогію «Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая». Як і наступныя кнігі кітайскіх аўтараў, яна пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Падзеяй можна лічыць і серыю звяздоўскіх зборнікаў вершаў Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо, Ай Ціна — «Светлыя знакі: паэты Кітая». Пра пераклад іх паэзіі на мову Купалы рупіліся Таццяна Сівец, Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Рагнед Малахоўскі. У кнігі ўключаны і творы ў перакладах народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. А цяпер з падтрымкай старшага выкладчыка кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта Алены Раманоўскай, якая перакладае з арыгінала, серыя рыхтуе кнігу Лі Хэ.

— Лі Хэ — паэт канца VІІІ — пачатку ІХ стагоддзя, — расказвае Алена Раманоўская. — Пражыў усяго 26 гадоў. А след, як і наш Максім Багдановіч, пакінуў пасля сябе вельмі яркі. Спадчына творцы складае 241 верш. Нават на рускай мове існуе вельмі мала яго перакладаў. Лічу, што з'яўленне беларускай кнігі Лі Хэ стане пачаткам яго вялікай дарогі ў свет славянскіх літаратур і моў, паспрыяе шырокаму ўваходжанню мастака слова ў еўрапейскі свет.

Спроба беларускіх выдаўцоў і перакладчыкаў зазірнуць у самыя далёкія абсягі кітайскай паэзіі нагадваюць падарожжа за далягляд. І, відаць, вартым крокам на гэтым шляху стане адкрыццё «дэмана паэзіі», як называлі сучаснікі і паслядоўнікі Лі Хэ. Дарэчы, калі хто добра памятае песні «Пінк Флойд» і альбом гэтай групы «Сцяна», то нагадаем: радок адной з песняў — няпоўная цытата: «На Вялікай сцяне тысячы лі месячнага святла» (з верша Лі Хэ «На заставе»). А саліст той жа музычнай групы Роджэр Уотарс выкарыстаў у сваёй песні цытату з іншага верша («Глядзі на таго, хто крычыць у дзверы, ствараючы пытанні да неба»)... Лі Бо — небажыхар паэзіі. Ду Фу — святы паэзіі. У іх бібліяграфіі — кнігі і на беларускай мове з серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая». Цяпер да беларускага слова далучаецца і дэман паэзіі — легендарны Лі Хэ.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.