Вы тут

«Любіць Беларусь!»... праз музыку і мову


Ужо заўтра, 2 верасня, у Гродне распачнецца цыкл канцэртаў, арганізаваных тэлеканалам «Беларусь 3» Белтэлерадыёкампаніі з назвай «Любіць Беларусь!». Рабіць гэта становіцца лёгка, калі акцыя прапануе нацыянальныя музычныя традыцыі ад славутага ансамбля «Бяседа», выгляд шыкоўных каларытных строяў выступоўцаў і мілагучнасць беларускай мовы.

1-36

Музыкі, вядучая праграмы «Размаўляем па-беларуску» тэлеканала «Беларусь 3» Алена Трацэнка і здымачная група з 2 верасня па 10 кастрычніка збіраюцца наведаць васямнаццаць гарадоў і мястэчак і акрамя Гродна, Гомеля, Магілёва, Брэста, Наваполацка заглянуць, напрыклад, у аграгарадок Юнькі Пастаўскага раёна.

Ансамбль «Бяседа» абяцае для кожнага месца новую канцэртную праграму: «Куды б мы ні завіталі, будуць гучаць песні, не падобныя адна на другую. Наш мастацкі кіраўнік, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны, напісаў шмат песень, прысвечаных роднаму краю. Не толькі беларусам, але і гасцям будзе цікава паслухаць нашу спадчыну — народныя песні — і даведацца пра культуру краіны. Мы павінны ганарыцца, што жывём у сінявокай Беларусі, — кажа вакалістка ансамбля Таццяна Лазоўская.

Важнай часткай праграмы з'яўляецца віктарына «Размаўляем па-беларуску», якая будзе праводзіцца ў «антракце» канцэртаў. Дзве каманды з трох чалавек павінны будуць прайсці чатыры этапы моўных «выпрабаванняў». Пераможцы атрымаюць кнігі беларускіх аўтараў Выдавецкага дома «Звязда». «Галоўнае для нас — не выявіць пераможцаў, а выклікаць цікавасць да беларускай мовы», — канстатуе вядучая Алена Трацэнка. Хай так і будзе.

«Бяседа» — той калектыў, што сыходзіць з народных глыбінь, таму і становіцца найлепшым правадніком думкі, закладзенай у назве праекта. Гэта акцыя настрою (і назва невыпадковая), спроба з дапамогай народнай музыкі і традыцый паказаць, што мы адна краіна, адно цэлае», — расказвае аб праекце галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Віктар Маючы.

Да акцыі далучылася Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь». Фінальны гала-канцэрт адбудзецца 10 кастрычніка ў сталічным Палацы Рэспублікі. Падчас самой акцыі сачыце за штотыднёвымі 26-хвіліннымі аглядамі на «Беларусь 3» і дзённікам карэспандэнта газеты «Звязда».

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.