Вы тут

Зносы пад забудову кампенсуюць па-новаму


У Беларусі ўдасканалілі парадак кампенсацыі бюджэту пры перасяленні забудоўшчыкамі грамадзян з жылых дамоў, якія падлягаюць зносу ў сувязі з прадастаўленнем гэтых зямельных участкаў пад жыллёвае будаўніцтва.

Сродкі, пералічаныя ў мясцовы бюджэт у якасці кампенсацыі, накіроўваюцца як на будаўніцтва і набыццё жылых памяшканняў для перасялення грамадзян з дамоў, якія будуць зносіць для забудовы, так і на выплаты грашовых кампенсацый па іх. У Міністэрстве архітэктуры таксама адзначылі, што гэта будзе рабіцца і для аплаты розніцы паміж рынкавым коштам жылых дамоў з прылеглымі да іх пабудовамі і насаджэннямі, якія падлягаюць зносу, і коштам жылых памяшканняў, якія прадаставяць.

Як удакладнілі ў ведамстве, з прыняццем гэтага ўказа ўстанаўліваецца, што кампенсацыя не робіцца з агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія бязвыплатна перадаюцца ў камунальную ўласнасць. Акрамя таго, дакументам прадугледжана, што ў выпадках, калі заказчыкі, забудоўшчыкі прадастаўляюць грамадзянам жылыя памяшканні самастойна, пры вызначэнні памеру кампенсацыі ў разлік прымаецца не ўся плошча перададзенага грамадзяніну жылога памяшкання, а толькі плошча, якая не перавышае максімальную норму прадастаўлення жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду — 20 кв. м на аднаго чалавека.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.