20 Верасень, чацвер

Вы тут

Дырэктыва №5


«Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай».

Развіццё адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай (далей — КНР) адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Беларусі, умацаванню яе міжнародных пазіцый, спрыяе забеспячэнню развіцця ўсяго спектра беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Асноўным зместам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемная рашучая падтрымка па пытаннях, якія датычацца карэнных інтарэсаў дзвюх краін, такіх як суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць, бяспека і эканамічнае развіццё.

3

З мэтамі развіцця адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з КНР:

1. Устанавіць, што супрацоўніцтва з КНР ажыццяўляецца на аснове наступных прынцыпаў:

раўнапраўе і ўзаемная выгада;

прымяненне пераважна рынкавых падыходаў з улікам інтарэсаў Рэспублікі Беларусь;

прыярытэтнасць, доўгатэрміновасць рэалізуемых праектаў, паслядоўнасць іх рэалізацыі;

прамое і цеснае ўзаемадзеянне рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання з кітайскім бокам;

адказнасць суб'ектаў гаспадарання за эфектыўнасць рэалізацыі праектаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з КНР.

2. Вызначыць наступныя асноўныя напрамкі супрацоўніцтва з КНР:

глыбокая і ўзаемная інтэграцыя галін і прадпрыемстваў;

інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі;

фарміраванне сумесных даследчых і навукова-практычных цэнтраў, сумеснае развіццё галіновай навукі;

прамое і сістэмнае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва;

стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь рэгіянальнага цэнтра кітаязнаўства і ўзаемадзеяння з КНР.

3. Лічыць мэтавым напрамкам супрацоўніцтва з КНР сумеснае развіццё ў гандлёвай, інвестыцыйнай, фінансавай і інавацыйнай сферах, стварэнне і рэалізацыю сумесных праектаў і прадпрыемстваў.

Каардынацыйным органам садзейнічання развіццю адносін з КНР лічыць Беларуска-Кітайскі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве. Камісіі па напрамках супрацоўніцтва, якія ствараюцца пры гэтым камітэце, узначальваюцца кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

4. Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

4.1. у 2015 годзе сфарміраваць доўгатэрміновую аснову супрацоўніцтва з Міжнародным аддзелам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая па пяці ключавых напрамках:

рэгулярны абмен візітамі высокага ўзроўню;

арганізацыя сістэмы ўзаемных стажыровак работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая;

узаемадзеянне ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху;

супрацоўніцтва ў даследаванні прынцыпаў устойлівага развіцця грамадства;

умацаванне ўзаемадзеяння аналітычных цэнтраў і сродкаў масавай інфармацыі;

4.2. з улікам новых рэалій у палітычным і эканамічным партнёрстве распрацаваць і да 1 студзеня 2016 г. прыняць план двухбаковага супрацоўніцтва на пяцігадовы тэрмін паміж Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міжнародным аддзелам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая.

5. Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе:

забяспечыць планаванне, каардынацыю і паглыбленне супрацоўніцтва з КНР у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, а таксама ў сферы бяспекі і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і надзвычайных сітуацый;

сумесна з кітайскімі сілавымі структурамі вызначыць змест і напрамкі супрацоўніцтва, пералік сумесных праектаў на перыяд да 2020 года.

6. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам:

6.1. да 1 студзеня 2016 г.:

вызначыць персанальную адказнасць кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый за развіццё супрацоўніцтва з КНР;

вызначыць механізмы ўзмацнення каардынацыйнай ролі Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве;

прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння ў міністэрствах замежных спраў і эканомікі самастойных структурных падраздзяленняў па развіцці супрацоўніцтва з КНР за кошт павелічэння штатнай колькасці гэтых міністэрстваў;

арганізаваць прамое ўзаемадзеянне з профільнымі структурамі КНР па падрыхтоўцы і ўзгадненні плана мерапрыемстваў па спрашчэнні працэдур і нарматыўных патрабаванняў, звязаных з мерамі тэхнічнага рэгулявання, санітарнага, фітасанітарнага, ветэрынарна-санітарнага і санітарна-эпідэміялагічнага кантролю (нагляду), з мэтамі забеспячэння паляпшэння ўмоў узаемнага доступу на рынкі. Укараніць ва ўзаемным гандлі электронны сертыфікат кантролю якасці і каранціну;

стварыць сумесную кампанію па арганізацыі, суправаджэнні і прасоўванні ўзаемных паставак тавараў і паслуг;

укараніць ва ўзаемным гандлі сістэму прапанавання і прасоўвання беларускіх тавараў на электронных гандлёвых пляцоўках КНР;

на ўзаемнай аснове правесці працу па зніжэнні ўзроўню тарыфных і нетарыфных бар'ераў ва ўзаемным гандлі з КНР;

сфарміраваць комплексны план дзеянняў па дасягненні да 2020 года ўзроўню экспартных паставак у КНР у суме не менш як 1,5 млрд долараў ЗША;

6.2. у інвестыцыйнай сферы:

развіваць супрацоўніцтва на аснове павелічэння ўзаемных інвестыцый і стварэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату;

да 1 ліпеня 2016 г. сфарміраваць пералік прадпрыемстваў для прыцягнення буйных кітайскіх кампаній у праекты па развіцці кааперацыі і ўваходжанні ў акцыянерны капітал у сферы сельскагаспадарчага і цяжкага машынабудавання, станкабудавання, вытворчасці бытавой тэхнікі і электронікі, оптыка-механічнай прамысловасці, вытворчасці вырабаў з палімераў, тавараў медыцынскага прызначэння і бытавой хіміі;

сфарміраваць механізмы стымулявання прыцягнення ў 2016—2020 гадах прамых кітайскіх інвестыцый у энергетыку, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, транспартную інфраструктуру, вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі і іншыя галіны, якія ўяўляюць узаемны інтарэс;

арганізаваць на тэрыторыі КНР зборачныя вытворчасці беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і сістэму яе перадпродажнага і пасляпродажнага абслугоўвання з улікам рэгіянальных асаблівасцей і вытворча-збытавых ланцужкоў буйных кітайскіх карпарацый. У 2016 годзе забяспечыць выпуск гэтымі вытворчасцямі і продаж не менш як 6 тыс. трактароў і 3 тыс. камбайнаў з нарошчваннем зборкі ў наступныя гады;

на сістэмнай аснове развіваць крэдытнае супрацоўніцтва на прынцыпах конкурснасці і сярэднетэрміновай акупнасці зыходзячы з прыярытэтнасці накіравання фінансавых сродкаў на развіццё малога і сярэдняга бізнесу і прыцягненне прамых кітайскіх інвестыцый праз крэдытныя інструменты;

актуалізаваць і ўзгадніць дзяржаўныя праграмы, прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь, у сферы мадэрнізацыі і развіцця транспартнай, лагістычнай, інфармацыйна-камунікацыйнай, мытнай інфраструктуры з падыходамі па ўдзеле Рэспублікі Беларусь у канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога шляху
XXІ стагоддзя. Сфарміраваць адзіную стратэгію на перыяд да 2030 года;

пашырыць супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскай авіяцыі. Сфарміраваць на 2016 — 2020 гады падыходы да формаў і механізмаў гэтага супрацоўніцтва, павелічэння аб'ёмаў паветраных перавозак;

штогод фарміраваць графік удзелу рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання ў кітайскіх міжнародных інвестыцыйных кірмашах і форумах, забяспечыць высокі ўзровень прадстаўніцтва ўдзельнікаў гэтых мерапрыемстваў;

6.3. у фінансавай сферы:

забяспечыць штогадовы прырост выкарыстання нацыянальных валют ва ўзаемным гандлі, кітайскіх юаняў у дыверсіфікацыі структуры золатавалютных рэзерваў, а таксама ў размяшчэнні дзяржаўных і карпаратыўных каштоўных папер;

на рэгулярнай аснове актуалізаваць і ўкараняць новыя гібкія метады фінансавання інвестыцыйных праектаў;

выпрацаваць умовы і формы прыцягнення на рынак Рэспублікі Беларусь банкаўскіх паслуг кітайскіх банкаў і прыняць меры па іх прадастаўленні ў Рэспубліцы Беларусь;

з мэтамі арганізацыі венчурнага фінансавання інавацыйных праектаў, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, павышэння эфектыўнасці дзяржаўных прадпрыемстваў прапрацаваць з кітайскім бокам пытанне стварэння сумеснага беларуска-кітайскага інвестыцыйнага фонду;

6.4. у галіне навукі і тэхнікі:

лічыць асноўным напрамкам супрацоўніцтва з КНР стымуляванне сумеснага развіцця галіновай навукі;

стварыць умовы для камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці і стварэння сумесных інавацыйных вытворчасцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і КНР;

забяспечыць практычную рэалізацыю мерапрыемстваў, якія прадугледжаны сумеснымі праграмамі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і КНР, зацверджанымі на 2015 — 2016 гады, і да 1 ліпеня 2016 г. сфарміраваць пералік новых інавацыйных праектаў на 2017 — 2020 гады;

да 1 ліпеня 2016 г. сфарміраваць пералік новых сумесных даследчых і навукова-практычных цэнтраў з удзелам арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і кітайскіх партнёраў па канкурэнтных перспектыўных напрамках;

да 1 студзеня 2017 г. гарманізаваць механізмы прававой абароны і патэнтавання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці дзвюх краін;

6.5. у галіне супрацоўніцтва па развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» (далей — Парк):

суправаджаць праект стварэння Парка як стратэгічны праект у інвестыцыйнай сферы, узор маштабнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і КНР, а таксама найважнейшы элемент удзелу Рэспублікі Беларусь у канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху;

забяспечыць захаванне найлепшага прававога рэжыму для рэзідэнтаў Парка ў параўнанні з іншымі льготнымі рэжымамі вядзення камерцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў краінах ЕАЭС;

у выпадках няяснасці і недакладнасці прадпісанняў нарматыўных прававых актаў забяспечыць прыняцце дзяржаўнымі органамі рашэнняў на карысць дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Кітайска-Беларускага сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» і рэзідэнтаў Парка;

стварыць на тэрыторыі Парка рэгіянальны лагістычны цэнтр з прымяненнем перадавога вопыту КНР у будаўніцтве аб'ектаў-аналагаў і комплексным абслугоўванні рэзідэнтаў у адпаведнасці з найлепшай сусветнай практыкай;

6.6. у галіне рэгіянальнага супрацоўніцтва:

сфарміраваць і зацвердзіць праграму міжрэгіянальных выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў, Дзён правінцый і абласцей, гарадоў на перыяд да 2020 года са штогадовай яе актуалізацыяй і канкрэтызацыяй;

фарміраваць штогадовы план візітаў кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з перыядычнасцю не менш як адзін раз на год у кожную правінцыю (аўтаномную акругу, горад), з якой падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве і пабрацімскіх сувязях;

да 1 студзеня 2020 г. забяспечыць ахоп большасці правінцый і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання КНР пагадненнямі аб супрацоўніцтве з абласцямі і гарадамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці са структурай вытворчасці і перспектывамі эканамічнага развіцця;

распрацаваць і зацвердзіць на ўзаемнай аснове праграмы супрацоўніцтва абласцей і гарадоў Рэспублікі Беларусь з правінцыямі, аўтаномнымі акругамі і гарадамі КНР на перыяд да 2020 года, прадугледзеўшы ў іх рэалізацыю канкрэтных інвестыцыйных праектаў, стварэнне сумесных вытворчасцей, узаемную пастаўку тавараў;

штогод на перыяд да 2020 года забяспечваць кожнай вобласцю і г. Мінскам прыцягненне ў рамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва не менш як 100 млн долараў ЗША прамых кітайскіх інвестыцый;

6.7. у гуманітарнай сферы:

узгадніць з кітайскімі партнёрамі і зацвердзіць праграму накіравання на навучанне беларускіх юнакоў і дзяўчат ва ўстановы вышэйшай адукацыі КНР пачынаючы з 2016/17 вучэбнага года. Распрацаваць парадак і ўмовы бюджэтнай падтрымкі такога навучання;

да 1 студзеня 2016 г. сумесна з кітайскімі партнёрамі распрацаваць праграму стварэння да 2018 года цэнтраў традыцыйнай кітайскай медыцыны і цэнтраў традыцыйнай кітайскай гімнастыкі ў кожным абласным цэнтры Рэспублікі Беларусь;

арганізаваць стварэнне сумеснай турыстычнай кампаніі, якая спецыялізуецца на ўзаемным фарміраванні тураў і экскурсій, падрыхтоўку гідаў-перакладчыкаў;

вызначыць форму і механізм узаемадзеяння паміж рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і кітайскай кампаніяй «Chіna Fіlm Group Corporatіon» (CFGC);

сфарміраваць сістэму, перыядычнасць, напрамкі культурнага абмену паміж дзвюма краінамі на перыяд да 2020 года;

прыняць меры да вядзення афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь у тым ліку на кітайскай мове.

7. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным банкам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь прыняць неабходныя меры па выкананні гэтай Дырэктывы.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь два разы на год (да 15 студзеня і да 15 ліпеня) у вызначаным парадку дакладваць кіраўніку дзяржавы аб ходзе выканання гэтай Дырэктывы.

9. Кантроль за выкананнем гэтай Дырэктывы ўскласці на Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.