Вы тут

Парушэнне прамысловай бяспекi будзе дорага каштаваць


У Палаце прадстаўнiкоў iдзе напружаная праца па падрыхтоўцы адпаведнага законапраекта да другога чытання.

Учора адбылося пашыранае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прамысловай бяспецы». Узначальвала пошук кансэнсусу член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце i сувязi Вольга ПАЛIЦIКА, якая курыруе падрыхтоўку дакумента да паўторнага разгляду ў Авальнай зале парламента.

Законапраект паступiў у нiжнюю палату ў лiстападзе мiнулага года i ў дзень адкрыцця вясновай сесii 2 красавiка быў разгледжаны ў першым чытаннi ў аўтарскай рэдакцыi. Тады намеснiк старшынi профiльнай камiсii Мiхаiл Пачынок iнфармаваў калег, што канцэптуальных заўваг па дакуменце не паступiла. Аднак з красавiка сiтуацыя кардынальна змянiлася.

— З таго часу iдзе напружаная праца па падрыхтоўцы дакумента да другога чытання, — паведамiла журналiстам дэпутат Вольга Палiцiка. — Праект выклiкAаў вялiкi iнтарэс не толькi ў дзяржорганаў, але ў першую чаргу — у прадпрыемстваў. Па iнiцыятыве дэпутатаў была праведзена рабочая сустрэча з кiраўнiцтвам Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, прадстаўнiкамi шэрагу арганiзацый нафтахiмiчнай галiны на базе ААТ «Нафтан». Месца было выбрана невыпадкова, бо гэта прадпрыемства мае шэраг небяспечных вытворчых аб'ектаў. Мы запрасiлi да абмеркавання i iншыя буйныя прадпрыемствы, бо выкананне патрабаванняў закона, якi рыхтуецца, пацягне працоўныя i матэрыяльныя выдаткi. Напрыклад, прапануецца замацаваць абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасцi ў выпадку, калi небяспечны вытворчы аб'ект будзе аднесены да пэўнага тыпу небяспекi. Таму нормы будучага закона разглядаюцца ўсiмi зацiкаўленымi вельмi пiльна, пра што сведчыць аб'ём заўваг. Мы ўнеслi шмат паправак, аптымiзавалi тэкст законапраекта.

Праца над праектам ускладняецца тым, што яна адбываецца на фоне барацьбы прадпрыемстваў за знiжэнне сабекошту прадукцыi. Пры гэтым параўнальна нядаўна быў прыняты Закон аб ахове працы, дзейнічае досыць жорсткае экалагiчнае заканадаўства, i калi скласцi ўсе патрабаваннi названых законаў з патрабаваннямi прамысловай бяспекi, то пра знiжэнне сабекошту казаць становiцца цяжка.

— Таму, працуючы над законапраектам, мы ставiм мэту, з аднаго боку, забяспечыць неабходны ўзровень бяспекi не толькi работнiкаў прадпрыемства, але ўсяго насельнiцтва i навакольнага асяроддзя. З iншага, усе патрабаваннi новага закона павiнны быць абгрунтаваныя i мэтазгодныя, — тлумачыць Вольга Палiцiка.

Законапраект больш дакладна прапiсвае паўнамоцтвы дзяржорганаў i суб'ектаў гаспадарання ў галiне прамысловай бяспекі. Прапануецца ўсе небяспечныя вытворчыя аб'екты да ўводу ў эксплуатацыю ўносiць у адпаведны дзяржаўны рэестр, выключэнне з якога магчыма толькi пасля вываду аб'екта з эксплуатацыi. Гэта дазволiць не страціць небяспечныя аб'екты са сферы кантролю ў выпадку, напрыклад, змены ўладальнiка.

Акрамя таго, законапраект больш дакладна прапiсвае падыходы да падрыхтоўкі спецыялiстаў у галiне прамысловай бяспекі i праверкi ведаў тых, хто эксплуатуе патэнцыйна небяспечныя аб'екты.

— Дзеючы закон быў прыняты ў 2000 годзе, з таго часу шмат чаго змянiлася, — кажа Вольга Палiцiка. — У нашай краiне адбываецца мадэрнiзацыя прадпрыемстваў, укараняюцца новыя тэхналогii, усталёўваецца новае абсталяванне, выкарыстоўваюцца новыя сыравiнныя матэрыялы. Разам з тым, у некаторых сферах абсталяванне старэе i рызыка здарэнняў павялiчваецца. Таму пытаннi прамысловай бяспекi, пры ўсёй сваёй тэхнiчнай складанасцi, не павiнны выпадаць са сферы ўвагi заканадаўцаў.

— Па вялiкiм рахунку, мы кажам пра ўстойлiвае развiццё Беларусi: пра тое, каб будучыя пакаленнi атрымалi нашу краiну ў стане, не горшым за той, якiм карыстаемся мы. Гэта пытаннi стратэгiчныя. Патрабаваннi прамысловай бяспекi будуць стымуляваць нашы суб'екты гаспадарання выкарыстоўваць найбольш бяспечныя тэхналогii, найбольшую ўвагу надаваць абароне сваiх работнiкаў ад уплыву шкодных фактараў. Бо парушэнне нормаў будучага закона будзе не толькi карацца, яно будзе дорага каштаваць, — дадала куратар законапраекта.

Праект закона «Аб прамысловай бяспецы» таксама прадугледжвае спасылку на нарматыўна-прававую базу Еўразiйскага эканамiчнага саюза.

Дэпутаты спадзяюцца прыняць законапраект ў другiм чытаннi падчас восеньскай сесii.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.