Вы тут

Спявачка Тэйлар Свіфт абвінавачаная ў каланіялізме за свой новы відэакліп Wildest Dreams


Папулярная амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт прадставіла новы відэакліп да свайго студыйнага альбому "1989" і ўжо праз 48 гадзін была абвінавачаная ў каланіялізме, пра гэта паведаміў тэлеканал CNN.

Кліп Wildest Dreams зроблены ў форме здымак фільма, дзеянне якога адбываецца падчас падарожжа маладой пары па Афрыцы. У кадрах пастаянна з'яўляюцца экзатычныя жывёлы, прыгожыя краявіды. На гэтым фоне развіваецца гісторыя адносін паміж галівудскай актрысай, яе гуляе 25-гадовая Тэйлар Свіфт, і яе сцэнічным партнёрам. Яго роля выконвае сын вядомага галівудскага рэжысёра Клінта Іствуда - акцёр і мадэль Скот Іствуд.

Тэлеканал таксама прыводзіць меркаванне Ларэн Дука з ўплывовага выдання Huffington Post, згодна з якой відэа адпраўляе нас у эпоху каланіялізму/

"Цяпер на Тэйлар Свіфт з усіх бакоў абрынуліся абвінавачванні ў каланіялізме", - заўважае CNN. Відэакліп спрабуе ўзнавіць класічны галівудскі раман, але ўяўляе сабой класічны галівудскі расізм, цытуе тэлеканал Ніка Лэнг з партала Daily Dot.

tass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».