Вы тут

Старадаўні беларускі ваенны сцяг


праз сто гадоў вярнуўся ў Полацк.

Унікальнае палотнішча — сцяг Полацкага кадэцкага корпуса ўзору 1844 года — доўгі час лічылася згубленым. Калі ж яго пачалі шукаць, высветлілася, што гістарычная рэліквія спачатку захоўвалася ў Югаславіі, Германіі, а з 1957 года — у сінадальным Знаменскім саборы Нью-Ёрка.

На працягу апошніх гадоў грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў» вяло перамовы са старшынямі Нью-Ёркскага аб'яднання кадэтаў і Прэзідыумам кадэтаў замежжа па пытанні вяртання сцяга ў Полацк. У выніку 4 мая 2014 года ў горадзе Белая Царква (Сербія) беларусам перадалі адноўленую копію палотнішча (з ушытымі фрагментамі арыгінала). Рэліквія была перададзена на часовае захоўванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ тады намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Гумінскі выказаў меркаванне, што «гістарычны сцяг Полацкага кадэцкага корпуса ўзору 1844 года павінен служыць не проста сімвалам, перад ім павінны прыносіць прысягу кадэты».

Праз год, якраз на мінулых выхадных, сцяг нарэшце вярнуўся на полацкую зямлю. Плануецца, што да моманту стварэння ў Полацкім кадэцкім вучылішчы дамавой царквы копія рэліквіі будзе захоўвацца ў Багаяўленскім саборы.

— Сцяг Полацкага кадэцкага корпуса ўнікальны. Ён мае вялікую духоўную каштоўнасць. Фактычна гэта — самы старажытны беларускі ваенны сцяг, — адзначылі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

У Полацк вярнулася копія найвышэйшага сімвала гонару і мужнасці, святыні, якой пакланялася не адно пакаленне кадэтаў, перад якой прыносілі прысягу. Такім чынам, працягнецца эстафета вернасці Радзіме, воінскаму прызванню, афіцэрскаму абавязку і афіцэрскаму гонару.

— Зараз ужо з абсалютнай упэўненасцю можна казаць пра тое, што пяць гадоў таму (у 2010 годзе Прэзідэнтам быў падпісаны ўказ аб адраджэнні ў Беларусі кадэцкага руху; па ўсёй краіне ў дзевяці вучылішчах навучаецца каля 1600 чалавек, прычым кожны дзясяты з іх — выхаванец дзіцячага дома) у краіне было прынята правільнае дзяржаўнае рашэнне аб стварэнні кадэцкіх вучылішчаў. Чаму? Бо кадэты атрымліваюць не толькі якасную адукацыю, але і самаўдасканальваюцца — духоўна і інтэлектуальна. Важна, што гэтыя вучылішчы арыентаваны на патрыятычнае выхаванне моладзі, на падрыхтоўку да службы ў арміі, — падкрэсліў выканаўца абавязкаў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслаў ЗАСЬ, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы копіі старадаўняга беларускага ваеннага сцяга кадэцкаму вучылішчу.

Надзея ПАЎЛАВА

dryla@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.