Вы тут

Сэнс — ёсць!


Так гучыць дэвіз тых, хто гэтым летам пабываў на Усерасійским маладзёжным адукацыйным форуме «Тэрыторыя сэнсаў». Больш за шэсць тысяч юнакоў і дзяўчат прайшлі адбор і паехалі па новыя веды ва Уладзімірскую вобласць.

10-9

10-9

 

Кожны тыдзень форум па чарзе збіраў праграмістаў, палітыкаў, журналістаў, кіраўнікоў сацыяльных праектаў, эканамістаў, вучоных і выкладчыкаў грамадскіх навук. Першую змену наведаў Уладзімір Пуцін.

Мерапрыемства атрымалася міжнародным. На яго прыехалі не толькі маладыя спецыялісты з суседніх дзяржаў, але і прадстаўнікі, напрыклад, Камбоджы і Індыі. Беларусы таксама наведалі «Тэрыторыю сэнсаў». Дзмітрый Дубовік з Баранавіч пабываў на змене «Маладыя вучоныя і выкладчыкі эканамічных навук»:

— На форуме амаль кожны з лектараў даваў карысныя парады. Першы намеснік старшыні ўрада Расіі Ігар Шувалаў казаў, што зараз моладзь неахвотна бярэцца за ўласную справу. Але развіццё малага і сярэдняга прыватнага бізнесу вельмі важнае для росквіту дзяржавы. Я лічу, што для Беларусі гэта таксама актуальна.

10-8

10-8

 

Яўгенія Бярдзюгіна з Карэліч на змене «Маладыя выкладчыкі журналістыкі, маладыя журналісты» таксама пачула некалькі карысных для сябе парад:

— На нашу змену прыехалі не толькі расійскія журналісты, але і госці з ЗША. Дырэктар глабальнай адукацыі ў Джорджтаўнаўскім універсітэце Сэм Паталікія адкрыў некалькі прафесійных сакрэтаў. Першы — кожны дзень размаўляйце з трыма асобамі, да якіх вы б ніколі не звярнуліся. Паспрабуйце даведацца пра іх жыццё. Так за год вы паразмаўляеце больш як з тысячай чалавек. А за некалькі гадоў атрымаеце каласальныя веды ў псіхалогіі. Другі — развівайце цікаўнасць. Задавайце тры пытанні кожныя 20 хвілін. Трэці — чытайце па тры кнігі за тыдзень. Біяграфіі, каб вы маглі параўнаць сваю прафесійную траекторыю з іншымі. Апавяданні ці паэзію: вы павінны разумець культуру і душу краіны. І трэцюю кнігу — аб прадмеце, які вы зусім не ведаеце. За год вы зможаце прачытаць 52 кнігі на розныя тэмы і станеце цікавым суразмоўцам. Чацвёрты — праводзьце гадзіну-паўтары на дзень, думаючы аб інфармацыі, якую атрымалі. Гэта самая важная частка працы, бо цяпер людзі вельмі часта не могуць засяродзіць на нечым увагу. Пяты — правільна падавайце ідэі. Слухачы могуць іх і не заўважыць, калі не ўбачаць у вас разумнага суразмоўцу, якому можна давяраць. Працуйце над гэтым.

«Тэрыторыя сэнсаў» разлічвае стаць штогадовым адукацыйным форумам для моладзі. У 2016 годзе ён, абноўлены, будзе сустракаць новых маладых спецыялістаў.

Надзея АНІСОВІЧ, студэнтка V курса Інстытута журналістыкі БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».