Вы тут

Павіншаваць блізкіх з Днём горада можна будзе бясплатна


У дзевяці паштовых аддзяленнях сталіцы пройдзе святочная акцыя.

11 верасня ўсе ахвотныя змогуць бясплатна атрымаць і адправіць паштоўкі з выявамі славутасцяў Мінска. Апроч таго, у межах свята мінчан чакае адкрыццё новага аддзялення па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў і цэнтра комплекснага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў «Бізнес-пошта».

10-411

Спецыяльна да свята «Белпошта» распрацавала сувенірны штэмпель з выявай Мінскай гарадской ратушы. Маляўнічыя пасланні з добрымі пажаданнямі стануць арыгінальным падарункам напярэдадні Дня горада. Віншаванні адрасатам абяцаюць даставіць па ўсёй тэрыторыі краіны. Неабходна будзе толькі правільна пазначыць адрас. Акрамя таго, кліентам раскажуць, як правільна адрасаваць паштовыя адпраўленні, а таксама праінфармуюць пра магчымасць заказу паштовай прадукцыі, падарункаў і сувеніраў у каталогу тавараў беларускіх вытворцаў і паштовай інтэрнэт-краме shop.belpost.by.

Паўдзельнічаць у прома-мерапрыемстве можна будзе на Галоўпаштамце (пр-т Незалежнасці, 10), а таксама ў аддзяленнях паштовай сувязі №№ 3 (вул. Адзінцова, 113), 7 (вул. Жукоўскага, 6/2), 23 (пр-т Незалежнасці, 103), 29 (вул. Камуністычная, 3), 45 (вул. Напалеона Орды, 23), 70 (вул. Ванеева, 18), 75 (вул. Бачылы, 14), 123 (вул. Максіма Багдановіча, 23).

Яшчэ адным прыемным падарункам стане адкрыццё 15 верасня пункта па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў і цэнтра комплекснага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў «Бізнес-пошта» па вул. Каралінскай, 10. Новы пункт па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў стане чацвёртым у Мінску. Тут будуць прымаць і выдаваць пасылкі і дробныя пакеты, што паступаюць па адрасах, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання 25-га, 45-га і 116-га сталічных АПС. Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для ўліку і фіксавання размяшчэння паштовых адпраўленняў на стэлажах дазволіць выдаваць іх адрасату ў мінімальныя тэрміны. З улікам пажаданняў кліентаў у пункце ўстаноўлены штодзённы рэжым працы: панядзелак — пятніца — з 8.00 да 21.00; субота, нядзеля — з 10.00 да 20.00.

Цэнтр комплекснага абслугоўвання «Бізнес-пошта» — гэта вылучаныя працоўныя месцы для прыёму і апрацоўкі пошты ад юрыдычных асоб, дзе спецыяліст па продажы паслуг якасна аформіць заказ і пракансультуе карпаратыўных кліентаў па любых напрамках. Тут створана асобная лінейка паслуг: прыём і апрацоўка паштовых адпраўленняў (пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты EMS і інш.); рэалізацыя паштовак, канвертаў, марак, бланкаў строгай справаздачнасці; паслугі па раздрукоўцы, канвертаванні і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад заказчыка ў электронным выглядзе (гібрыдная пошта, прамая паштовая рэклама); афармленне падпіскі на друкаваныя СМІ; прыём грашовых пераводаў; дастаўка паштовых адпраўленняў у офіс «Паштовым кур'ерам» ва ўзгоднены з кліентам час і інш.

Рэжым працы: панядзелак — пятніца — з 09.00 да 19.00, субота, нядзеля — выхадны. Новы цэнтр «Бізнес-пошты» стане ў Мінску 18-м.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».