Вы тут

З пачатку года санслужба Беларусі зняла з рэалізацыі 170 тон харчовых прадуктаў


Такую лічбу агучыла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжэла СКУРАНОВІЧ падчас круглага стала, які праходзіў у рэдакцыі “Звязды”. “Мы занепакоены працэнтным ростам колькасці нестандартнай прадукцыі, -- кажа Анжэла Леанідаўна. -- У кандытарскіх вырабах выяўляюцца незадэклараваныя  кансерванты. У сухафруктах, што завозяцца да нас з Ірана, Афганістана, знаходзім цвіль і дрожджы. Магчыма, першапачаткова прадукт быў і неблагі, але сапсаваўся з-за няправільных умоў захоўвання і транспарціроўкі”.

8117

Акрамя таго, сёлета санітарная служба забракавала трынаццаць тысяч партый прадуктаў нехарчовай групы. Сярод бытавой хіміі шмат нестандартаў па індэксу таксічнасці, сярод дзіцячых цацак -- па ўзроўні гуку. Многія тавары лёгкай прамысловасці, асабліва для дзяцей, не адпавядаюць патрабаванням па ўкладанні хімічных валокнаў: вытворца дэкларуе рэч як натуральную, а пры лабараторных даследаваннях выяўляецца зусім іншая якасць.

-- Мы працуем у кантакце з усімі нагляднымі органамі. У выпадку выяўлення намі, або Дзяржстандартам і Міністэрствам гандлю, неадпаведнасці па асобнай групе тавараў, бяром гэтую прадукцыю пад кантроль, -- адзначае Анжэла Скурановіч.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.