Вы тут

Падарункі на любы густ


У Гомелі да свята горада адкрылі адразу некалькі новых аб'ектаў.

На выхадных Гомель адзначыў сваё 873-годдзе. Свята горада  было багатым на разнастайныя мерапрыемствы: народнае караоке, забег на абцасах, фэст агню і, вядома ж, святочны феерверк. Гэта ўсё, несумненна, застанецца ў памяці жыхароў і гасцей горада надоўга. Але ж больш за ўсё гамяльчан парадавалі падарункі, якія мясцовыя ўлады падрыхтавалі да Дня Гомеля. Цяпер іх любімы горад стаў яшчэ больш прыцягальным для жыцця і адпачынку. Самы маштабны і доўгачаканы — абноўленая набярэжная. Акрамя таго, новы гарадскі маршрут, музей фатаграфіі, яслі-сад на сто малых і шмат чаго яшчэ. Адным словам, прыемныя сюрпрызы на любы густ.

Гомель

548-метровая пляцоўка з'явілася на беразе Сожа ўсяго за тры месяцы. Цяпер гэта не проста добраўпарадкаваная тэрыторыя, а яшчэ адна паўнавартасная зона адпачынку з двума дзіцячымі гарадкамі і забаўляльным комплексам. Гомельскі маяк складаецца з паўсотні ліхтароў. Не выключана, што менавіта сюды будуць прыязджаць маладыя, каб зрабіць свой самы незабыўны здымак. У перспектыве тут павінны з'явіцца міні-гасцініца і рэстаран. Рэканструкцыя набярэжнай ракі Сож абышлася ў 40 мільярдаў рублёў.

Напярэдадні Дня горада абнавілі і парк аўтатранспарту хуткай медыцынскай дапамогі. Ключы ад 12 машын уручылі вадзіцелям на галоўнай плошчы горада. Дарэчы, новыя аўтамабілі адразу ж адправіліся на дзяжурства на 7 падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі. Сродкі на набыццё транспарту — каля 5 мільярдаў рублёў — выдзеліў Гомельскі аблвыканкам. «Тэхнічнае абнаўленне скароціць час прыбыцця на выклік, дастаўкі пацыента ў бальнічныя стацыянары. А таксама палепшыцца камфортнасць абслугоўвання насельніцтва і работы медперсаналу», — адзначыў галоўны ўрач цэнтральнай гарадской паліклінікі Вячаслаў ЯШЧАНКА.

Шпіёнскі фотаапарат, стацыянарны апарат мінулага стагоддзя для павільённай здымкі і ўнікальная фатаграфія гвардзейскага палка — гэта ўсё можна ўбачыць у музеі фатаграфіі, пакуль адзіным у Беларусі. А для самых маленькіх жыхароў горада адкрыўся новы дзіцячы садок з прыгожымі пакоямі для гульняў і адпачынку, спартыўна-музычнай залай, сучасным харчблокам. Што немалаважна — знаходзіцца ён у цэнтры горада.

Яшчэ адзін падарунак да свята — адкрыццё самага працяглага ўчастка найбольш загружанай транспартам вуліцы Кірава: ад кальца на скрыжаванні з Рагачэўскай да скрыжавання з вуліцай Савецкай. Цяпер рух тут арганізаваны па 4 паласах.

Надзея ПАЎЛАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».