Вы тут

І «плюсы», і «мінусы»


Абмяркоўваюцца на рэгіянальных дэпутацкіх сходах на Гродзеншчыне.

Разам з дэпутатамі мясцовых Саветаў, кіраўнікамі органаў выканаўчай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, актывістамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў гэтых форумах удзельнічаюць і члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

— Падводзячы вынікі пяцігодкі, мы аналізуем, што зроблена за гэты час у кожным рэгіёне ў аграрнай сферы, прамысловасці, будаўніцтве, іншых галінах эканомікі і ў сацыяльнай сферы, бяром на заметку карысны вопыт і вызначаем арыенціры на будучыню, — кажа старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар ЖУК.

Напрыклад, у абласным цэнтры ўдзельнікі рэгіянальнага сходу пабывалі ў новай школе №40, што адкрылася 1 верасня, азнаёміліся з мадэрнізацыяй вытворчасці, на прадпрыемстве «Гроднахлебпрам» і «Гродзенскі мясакамбінат». Сваімі меркаваннямі аб надзённых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця падзяліліся старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў ГОЙ і старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль НІКІЦІН.

Галоўны ўрач дзіцячай паліклінікі №1, дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета Ірына ЛУКАНСКАЯ адным з найважнейшых дасягненняў апошніх гадоў лічыць буйныя інвестыцыі ў медыцыну. Узведзены новыя будынкі абласной дзіцячай бальніцы, Дома дзіцяці, станцыі пералівання крыві, урачэбнай амбулаторыі для дзяцей у мікрараёне Альшанка, рэканструявана інфекцыйная бальніца. Зараз гродзенцам даступны практычна ўсе віды высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».