Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Дзявяты тур


1. Якую птушку здаўна лічылі сімвалам сямейнай вернасці?

А) Зімародка

Б) Вераб’я

В) Сокала-пустальгу

 

2. Калі адзначаецца Сусветны дзень аховы месцаў

пражывання?

А) 6 кастрычніка

Б) 19 лістапада

В) 23 снежня

 

3. Дзе знаходзіцца водна-балотны заказнік “Дражбітка-Свіна”?

А) Смалявіцкі раён Мінскай

вобласці

Б) Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці

В) Полацкі раён Віцебскай вобласці

 

4. З якога года ў Беларусі рэалізуецца праект ШПВРЭ?

А) З 2005 года

Б) З 2008 года

В) З 2010 года

 

5. Планктонам называюць...

А) Невялікіх птушак

Б) Арганізмы, якія мігрыруюць у тоўшчы вады за цячэннем

В) Расліны, што жывуць на іншых раслінах, але не харчуюцца іх сокамі.

 

6. Якая максімальная вышыня снежнага покрыва зафіксавана на тэрыторыі Беларусі?

А) 72 см

Б) 84 см

В) 91 см

 

7. Якую расліну называюць птушыным клеем?

А) Чабор

Б) Амялу

В) Заразіху

 

8. Назавіце прыроднае месца пражывання пчалы краінскай пароды.

А) Перадгорныя і горныя раёны Альпаў

Б) Каўказскія горы

В) Карпаты

 

9. Які навуковец беларускага паходжання з’яўляецца аўтарам кнігі “Акварыум аматара”?

А) Дзмітрый Кайгародаў

Б) Мікалай Залатніцкі

В) Мікалай Судзілоўскі

 

10. Што за насякомае адлюстравана на фота?

10 вопрос - Ракович - AAR_7487

 

Адказы на пытанні восьмага тура віктарыны:

1) Узбярэжжа Малабар у Індыі

2) Пётр Пракаповіч

3) У 1927 годзе

4) У Кітаі

5) Барадатая курапатка, кукша

6) Пярловіца звычайная

7) 16 жніўня

8) Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці

9) Нацыянальны парк "Прыпяцкі"

10) Дрозд-рабіннік

 

Адказы на пытанні віктарыны прымаюцца да 20 верасня.

Дасылайце адказы на е-mаіl: рrуrоdа@zvіаzdа.bу, а таксама на паштовы адрас:

220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».