Вы тут

Лік на стагоддзі,


або Новы рэцэпт даўгалецця.

У гэтым месяцы юбілей, ды не просты, а 100-гадовы, адзначае Ганна Васільеўна КІСЯЛЁВА. З іх амаль чвэрць стагоддзя жанчына адпрацавала ў паштовай галіне!

29-11

Нарадзілася Ганна Васільеўна 9 верасня 1915 года ў вёсцы Казьяны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачала з настаўніцтва. А з 1962 па 1986 год працавала ў цэху экспедзіравання друку вытворчасці «Мінская пошта».

Юбілярка, нягледзячы на ганаровую дату, вельмі сціплая, расказваць пра сябе журналістам не прывыкла. Адзначыла толькі, што яе найлепшыя жыццёвыя ўспаміны звязаны з поштай. «Такім чынам, — пажартавала генеральны дырэктар «Белпошты» Ірына САКСОНАВА, — вынайдзены новы рэцэпт даўгалецця: калі хочаш пражыць 100 гадоў, ідзі працаваць на пошту.

Усё ж схавацца ад урачыстых віншаванняў Ганне Васільеўне не ўдалося. Цёплыя словы і падарункі ёй перадалі кіраўніцтва «Белпошты» і прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы.

«Звязда» таксама далучаецца да віншаванняў і зычыць Ганне Васільеўне моцнага здароўя, увагі блізкіх і дабрабыту!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».