Бульба


Бульба параўнальна нядаўна з'явілася на тэрыторыі ўсходніх славян, прыкладна ў ХVІІІ стагоддзі.

*  Доўгі час яна лічылася «чужой», «д'ябальскай» раслінай. І толькі ў ХІХ стагоддзі бульбу сталі ўжываць у ежу, спазнаўшы яе смакавыя і нават лекавыя якасці. З тых часоў бульба ва ўсходніх славян стала «другім хлебам».

*  Каб у наступным годзе быў добры ўраджай бульбы, на Піншчыне жанчыны адвячоркам у Першую куццю на Каляды садзіліся і змотвалі ніткі ў клубкі, каб такой жа вялікай была і кожная бульбіна.

*  На Міншчыне калісьці існаваў звычай. У Вялікую суботу, калі ў храмах асвячаюць чырвоныя велікодныя яйкі, паску і інш., гаспадыні асвячалі дзве або чатыры бульбіны, якія першымі клалі ў баразну.

*  У Драгічынскім раёне было прынята, каб першым пачынаў садзіць бульбу самы дужы ў сям'і чалавек. А ў Чэрвеньскім раёне перад пасадкай гаспадар клаў дзве-тры бульбіны ў сваю шапку і прыгаворваў: «Каб бульба была па галаве».

*  Існавала строгае правіла: пачынаць капаць і есці бульбу неабходна ў той дзень тыдня, на які прыпала ў гэтым годзе свята Дабравешчанне (7.04).

*  Акрамя гэтага, дапушчальным днём для пачатку капання бульбы лічылася субота — дзень ушанавання продкаў.

*  Засыпаць бульбу ў склеп на доўгачасовае захоўванне раілі ў той дзень тыдня, калі памерлі бацька ці маці: «каб яны спрыялі з таго свету».

*  У нашых продкаў калісьці быў такі звычай: пасля заканчэння першага дня збірання бульбы на полі раскладвалі вогнішча і ў вуголлі пяклі бульбу новага ўраджаю. Лічылася: калі пагрэць рукі аб гарачую бульбіну, яны не будуць мерзнуць узімку.

*  У некаторых рэгіёнах пры заканчэнні збору бульбы пяклі бульбяныя бліны з морквай. На Палессі ў гэты дзень да святочнага стала абавязкова рэзалі пеўня.

*  А яшчэ прыкмячалі: «Як не будзе на Макрэні (1 жніўня) дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі».

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.