Вы тут

Мсціслаў прыме музычны фестываль імя Мікалая Чуркіна


Заўтра горад на усходзе Магілёўскай вобласці будзе святкаваць 880-ты дзень нараджэння. І ўжо па традыцыі ў Мсціславе збяруцца аматары музыкі на XIV фестываль беларускіх мастацтваў імя Мікалая Чуркіна, які лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі і пачынальнікам сур’ёзнага вывучэння народнай творчасці.

На Беларусі Мікалай Чуркін, які нарадзіўся ў армянскім Сцепанаване, пачаў шчыраваць незадоўга да Першай Сусветнай. 53 беларускія народныя мелодыі, сабраныя ім, увайшлі ў “Беларускі зборнік”, які пабачыў свет яшчэ ў 2010 годзе. Ужо ў пасляваенны час з-пад друкарскага станка выйшлі кнігі “Беларускія народныя песні” і “Беларускія народныя песні і танцы”. А ўсяго ён сабраў каля 3 тысяч народных песень і інструментальных мелодый розных народаў!

Мікалай Чуркін стварыў больш за сто рамансаў, некалькі дзясяткаў музычных твораў, амаль 20 сюіт. Яго пяру належыць опера “Раскіданае гняздо” паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы, сімфаньета "Беларускія карцінкі". Многія яго творы прагучаць у суботу ў Мсціславе ўпершыню ў выкананні ансамбля трубачоў, ансамбля флейтыстаў, ансамбля кларнетыстаў, струннага аркестра і вакальнага ансамбля. У Мсціславе гэты нястомны збіральнік фальклору працаваў некаторы час загадчыкам музычнай падсекцыі павятовага выканкама, а пасля перавёўся на пасаду арганізатара мастацкай самадзейнасці. І пакінуў па сабе значную памяць...

Пляцоўкамі для святкавання стануць Цэнтральная плошча і раённы цэнтр культуры. У апошні а 11-й гадзіне кожны ахвотны зможа прыйсці на творчую сустрэчу з народным артыстам Беларусі, прафесарам, ганаровым грамадзянінам Мсціслаўскага раёна Міхаілам Фінбергам, каб пагутарыць пра сучасны стан мастацтва. Таксама ў праграме дня горада ў Мсціславе – забаўляльная праграма для дзяцей, выстава-продаж прадукцыі прадпрыемстваў раёна і начное лазернае шоу са святочнай дыскатэкай.

Валяр’ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.