Вы тут

Учора, сёння, заўтра


«Нам па-добраму зайздросцяць».

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў упэўнены: сацыяльна арыентаваная палітыка дзяржавы гарантуе ёй устойлівае развіццё.

3-28

3-28

 

Генадзь ГРЫЦКЕВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце:

— Вось ужо без малога чвэрць стагоддзя Рэспубліка Беларусь з'яўляецца незалежнай дзяржавай. Тады, у пачатку 90-х, рэспубліка з магутным прамысловым комплексам, багатая на інтэлектуальныя чалавечыя рэсурсы, «зборачны цэх» Савецкага Саюза, засталася адзін на адзін з шырокім спектрам праблем: пачынаючы ад ліквіднасці прадукцыі і пошуку рынкаў збыту і заканчваючы націскам звонку, схіленнем да павальнай прыватызацыі, распродажу народнага багацця.

Беларусь выстаяла. Адным з галоўных дасягненняў з'яўляецца тое, што тады, у сярэдзіне 90-х, кіраўніцтва не пайшло па шляху Расіі — распродажу дзяржаўнай уласнасці за капейкі. Ураду ўдалося захаваць актывы ўнутры краіны. Сёння Беларусь — адна з нешматлікіх краін былога Савецкага Саюза, дзе існуюць паняцці «льготнае крэдытаванне маладых сем'яў», «ільготнае крэдытаванне ўдзельнікаў вайны», дзе захавалася годная школа бясплатнай аховы здароўя, адукацыі і многага іншага. Дзяржава актыўна развівае новыя тэхналогіі і ўкладвае сродкі ў развіццё сацыяльнай інфраструктуры.

Выклікі сучаснасці і дынамічнасць кан'юнктуры патрабуюць пастаяннай напружанасці і здольнасці рэагаваць на іх як мага хутчэй, каб не толькі захаваць ужо дасягнутыя пазіцыі ў сусветнай супольнасці, але і заваяваць новыя. Сітуацыя ў свеце прымушае змяняць вектары развіцця, шукаць новыя рынкі, наладжваць кантакты з азіяцкімі краінамі, якія паказваюць для ўсіх зайздросны прыклад росту. Заўтрашні дзень залежыць толькі ад самога чалавека і яго працалюбства, чаго беларусам не пазычаць.

3-30

3-30

 

Інэса КЛЯШЧУК, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве:

— У свой час мы зрабілі стаўку на развіццё чалавечага патэнцыялу — і гэта дало вынікі. Сёння наша дзяржава мае вагу ў сусветнай супольнасці як краіна з міралюбівай палітыкай. Гэта вялікае дасягненне, і яго цэняць як унутры краіны, так і за яе межамі. У нас жывуць працалюбівыя, талерантныя людзі.

Беларусь заўтра — краіна з высокім узроўнем дабрабыту грамадзян. Па некаторых паказчыках наша дзяржава апераджае суседнія краіны. Мы традыцыйна робім стаўку на будучыню. Калі ж казаць пра нас, беларусаў, якімі мы станем, то, думаю, характар наш істотна не зменіцца — мы застанемся такімі ж працалюбівымі, талерантнымі, сціплымі. У той жа час я заўважаю, што сённяшняя моладзь вельмі мэтанакіраваная. З такой моладдзю мы зможам зрабіць многае, дасягнуць намечаных арыенціраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, тым самым яшчэ лепш будзем сябе пазіцыянаваць на міжнароднай арэне.

3-29

3-29

 

Наталля ГУЙВІК, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве:

— Са свайго вопыту скажу — калі бываеш за мяжой, размаўляеш з калегамі з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, то часта сустракаешся з тым, што нам па-добраму зайздросцяць. Улада раіцца з народам, інтарэсы людзей прызнаюцца галоўнымі. Адметная рыса нашай дзяржавы — у яе сацыяльнай накіраванасці. У нас датуюцца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту. Напрыклад, мы плацім 35% ад кошту жыллёва-камунальных паслуг, а ў Расіі за гэта плацяць 90%, што складае там 11% сямейнага бюджэту.

Асаблівую ўвагу наша дзяржава заўсёды надавала сям'і, пажылым і адзінокім людзям, моладзі. Штогод павялічваюцца грашовыя дапамогі шматдзетным сем'ям, пенсіі для пажылых людзей. Сёлета ўпершыню ўведзена такое паняцце, як «сямейны капітал» —і ўжо 982 сям'і атрымалі яго.

Калі казаць пра будучыню нашай краіны, то важна, каб мы захавалі нашы дасягненні. Вялікія спадзяванні ўскладаю на нашу моладзь. У цэлым жа, думаю, Беларусь будзе развівацца спакойна. Галоўнае, каб і надалей захоўвалася адзінства паміж народам і ўладай.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.