Вы тут

Салата з баклажанамі


3-5

Спатрэбіцца: баклажаны (сярэднія) — 2 шт., памідоры (сярэднія, цвёрдыя) — 3 шт., сыр цвёрды — 300 г, яйка курынае — 3 шт., маянэз — 200 г, часнок — 5 зубкоў, арэхі грэцкія (для ўпрыгожвання) — 1 жменя, пятрушка (для ўпрыгожвання).

Баклажаны пачысціць, парэзаць маленькімі кубікамі. Пасмажыць на вялікім агні да гатоўнасці і выкласці на папяровую сурвэтку ці ручнік для ахалоджвання і пазбаўлення ад лішняга тлушчу. Пакуль баклажаны астываюць, надзіраем на буйной тарцы сыр, рэжам кубікамі памідоры і яйкі, маянэз змешваем са здробненым часнаком, дробна сячом арэшкі.

Збіраем салату. У глыбокі празрысты салатнік выкладваем слаямі (кожны слой прамазваем маянэзам з часнаком). 1 слой — сыр, 2 слой — баклажаны, 3 слой — зноў сыр, 4 слой — памідоры, 5 слой — яйкі, 6 слой — зноў сыр.

Верх пакрываем маянэзам і ўпрыгожваем сечанымі арэхамі, зелянінай пятрушкі. Даём салаце настаяцца некалькі гадзін — і на стол!

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.