Вы тут

Рагу са свініны і гарбуза


3-8

Спатрэбіцца: свініна — 500 г, гарбуз — 350 г, бульба — 300 г, цыбуля рэпчатая — 1 шт., часнок — 1-2 зубкі, памідоры — 8 шт., імбір (молаты сушаны) — 0,25 ч. лыжкі, мускатны арэх (молаты) — на кончыку нажа, алей, соль, чорны перац (молаты) — на смак.

Мяса нарэзаць кавалачкамі 2х2 см. Змяшаць спецыі: соль, перац, імбір, мускатны арэх.

Пасыпаць мяса наборам спецый і пакінуць марынавацца хвілін на 15. А тым часам дробна нарэзаць цыбулю і часнок. Ачысціць і нарэзаць кубікамі (2х2 см) гарбуз і бульбу. З таматаў зняць скурку і таксама нарэзаць невялікімі кубікамі.

Разагрэць у сатэйніку алей і злёгку абсмажыць у ім мяса. Дабавіць цыбулю з часнаком і пасмажыць на сярэднім агні да празрыстасці. Дабавіць памідоры і патушыць хвілін 10.

Усыпаць у сатэйнік бульбу з гарбузом і даліць вады, каб яна амаль пакрыла рагу. Пасаліць. Гатаваць хвілін 20.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».