Вы тут

Кароткія стрыжкі


Кароткія стрыжкі неверагодна зручныя. Дастаткова памыць галаву, спаласнуць валасы бальзамам або кандыцыянерам, высушыць іх, страсянуць галавой — і гатова! Галоўны клопат — своечасова асвяжаць стрыжку, каб прычоска не выглядала зарослай.

Каму яны падыходзяць?

3-7

Ці залежыць гэта ад росту? Не, ён не з'яўляецца абмежаваннем.

Ці залежыць гэта ад камплекцыі? Так, і ў немалой ступені. Пры паўнаце кароткая стрыжка візуальна парушае прапорцыі фігуры: галава выглядае маленькай, а цела занадта вялікім (узнікае эфект «дыназаўра»).

Для выбару стрыжкі вельмі важная структура валасоў. Шчаслівым уладальніцам густой, пышнай шавялюры можна насіць кароткую стрыжку. І няважна, прамыя валасы або кучаравыя. Тут галоўнае — не дапускаць, каб яны адрасталі. А вось калі ў вас тонкія, мяккія, рэдкія валасы, то кароткая стрыжка вам, верагодна, проціпаказана. Выключэнне складаюць толькі юныя дзяўчаты з тонкімі, стройнымі фігурамі і вытанчанымі рысамі твару. У гэтым выпадку кароткая стрыжка дапушчальна, бо яна надае ўладальніцы кранальны, безабаронны выгляд. Часам гэта глядзіцца стыльна.

Ці з'яўляецца абмежаваннем узрост? Не. Нават калі вам за пяцьдзясят ці шэсцьдзесят гадоў, але ў вас стройная фігура, густыя дагледжаныя валасы, то вы цалкам можаце насіць кароткую стрыжку. Жанчын ва ўзросце такія прычоскі вельмі маладзяць, скідаюць ім дзясятак гадоў, надаюць бадзёры, энергічны выгляд.

Ці з'яўляецца абмежаваннем стыль адзення? Не з'яўляецца. Кароткія стрыжкі падыходзяць не толькі для адзення спартыўнага і дзелавога стылю, але таксама для класічнага, далікатна-жаноцкага, авангарднага, гатычнага і г.д.

Каму іх варта пазбягаць?

3-6

Па-першае, жанчынам з поўным, недакладным авалам твару і падвойным падбародкам. Кароткая стрыжка толькі падкрэсліць гэтыя недахопы.

Па-другое, кароткія стрыжкі не падыходзяць жанчынам з рэдкімі валасамі. Пры адзіным выключэнні: калі яны згодны штодня начэсваць валасы або ўкладваць іх фенам, імкнучыся максімальна павялічыць аб'ём прычоскі.

Таксама кароткая стрыжка не ўпрыгожвае тых, хто не ўжывае ні грама касметыкі. Яна пазбаўляе іх жаноцкасці. Выключэнне — юныя дзяўчыны з ідэальна гладкай скурай і свежым колерам твару. Усім астатнім кароткая стрыжка дыктуе неабходнасць дбайнага, майстэрскага макіяжу.

Кароткая стрыжка таксама не падыходзіць для тых прадстаўніц прыгожага полу, якія аддаюць перавагу мужчынскаму стылю адзення і часам купляюць сабе рэчы ў мужчынскіх аддзелах. У гэтым выпадку кароткая стрыжка яшчэ больш падкрэсліць адсутнасць жаноцкасці ў знешнім абліччы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.