Вы тут

У гасцях у... лялькі


Прасторнае памяшканне мэблевага салона па сталічнай вуліцы Сурганава на два месяцы стала пляцоўкай для правядзення выстаўкі лялек беларускіх майстроў. Трэба сказаць, яна вельмі добра ўпісалася ў інтэр'ер крамы: лялькі нібы «знайшлі» саміх сябе сярод шматлікай мэблі і нават упрыгожылі яе. А ўсё дзякуючы таленту сваіх стваральнікаў.

8-10

Я іду па гандлёвай зале, а на мяне глядзяць султан з птушкай у руцэ, сівая бабулька, якае вяжа сваёй унучцы абнову, маладая жанчына, што з пяшчотай працягвае чырвоны яблык...

Ірына Ражко, удзельніца і куратарка лялечнай выставы, ужо 14 гадоў займаецца мастацкай дзейнасцю па стварэнні лялек. Яна з радасцю дзеліцца сакрэтамі гэтай складанай, але, безумоўна, цікавай справай на сваіх хобі-курсах і кіруе майстэрняй аўтарскай лялькі.

— Іх стварэнне — працэс ювелірны, складаны, які патрабуе логікі. Трэба адначасова быць мастаком, скульптарам і мадэльерам, — гаворыць суразмоўца. І з гонарам дадае, што ў пачатку ХХ стагоддзя, у эпоху мадэрну, былі папулярныя статуэткі, якія дэманстравалі простыя сцэны з жыцця, а цяпер іх месца занялі менавіта лялькі.

— Ірына Мікалаеўна, як нараджаюцца вобразы?

— Яны заўсёды прыходзяць нечакана. Ты бачыш якую-небудзь тканіну, карункі — і ўжо ведаеш, што з гэтага можа атрымацца. А яшчэ само жыццё аказвае ўплыў. Я заўсёды лічыла, што ў кожнай лялькі павінна быць свая гісторыя-легенда. Яна павінна нешта дэманстраваць (какецтва, шкоднасць) — толькі тады будзе цікавай.

8-9

— Якія матэрыялы вы выкарыстоўваеце?

— Лялек можна ствараць нават з падручных матэрыялаў. Напрыклад, з пап'е-машэ — з рознага віду і якасці паперы і клею. Гэта старадаўняя тэхніка. Ёсць сучасны палімерны пласцік, які мы запякаем у духоўцы. Я сваім навучэнцам заўсёды кажу, што ляльку можна зрабіць дарагой, але без аніякай думкі, а можна таннай, затое з душой.

— Людзі якіх прафесій часцей прыходзяць на хобі-курсы?

— Як не дзіўна, але толькі не мастакі. Сярод навучэнцаў ёсць бухгалтары, інжынеры, эканамісты. Зразумела, што ў асноўным жанчыны: яны больш схільныя да тонкай працы рукамі.

— Ці ўдзельнічаюць вашы навучэнцы ў конкурсах?

— Мае майстры з задавальненнем бралі ўдзел у міжнародных праектах у Маскве, Празе, Санкт-Пецярбургу. У кастрычніку гэтага года мы сумесна з мастацкім цэнтрам «АртЭкспа» арганізуем тэкстыльны праект «Прынцэса на падушцы», а ў лістападзе чакаецца штогадовая лялечная выстава «Спадарыня лялька». Запрашаем усіх!

Святлана ЧЫЖЫК, студэнтка ІІ курса Інстытута журналістыкі БДУ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».