25 Верасень, аўторак

Вы тут

Таленты застаюцца на радзіме


Рэалізоўваць сябе і рабіць адкрыцці.

2015 год, аб'яўлены ў Беларусі Годам моладзі, супаў з 20-годдзем існавання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. З дня стварэння фонду стыпендыямі заахвочана больш як 30 000 навучэнцаў, студэнтаў і навуковых работнікаў. Фінансавая падтрымка аказана 104 інтэлектуальным і творчым аб'яднанням навучэнцаў і студэнтаў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навукова-даследчай працы. З года ў год расце колькасць талентаў і павялічваецца іх дзяржаўная падтрымка. У 2015 годзе на ўзнагароджванне адораных юнакоў і дзяўчат фонду выдаткавана каля 7 млрд рублёў.

Несумненна, у Беларусі шмат талентаў, аднак, акрамя адоранасці, патрэбна жаданне развіваць яе, дасягаць новага і, вядома, падтрымка тых, хто побач. Дзякуючы такім складнікам можна рэалізаваць сябе як сапраўднага майстра і заслужыць пашану дзяржавы, стаўшы стыпендыятам фонду, адзначаюць яго прадстаўнікі.

Паводзіны таксама ўлічаць

Увогуле, мэтай заснавання фонду было стварэнне ўмоў для рэалізацыі талентаў беларускай моладзі на Радзіме, і, як паказвае практыка, задума сябе апраўдала. Каля 50% маладых талентаў абралі сферай дзейнасці навуку і адукацыю. 251 спецыяліст з ліку адоранай моладзі займае сёння кіруючую пасаду. Узрастае колькасць навуковых дасягненняў стыпендыятаў фонду. У 2014 годзе яны абаранілі 72 кандыдацкія і 1 доктарскую дысертацыі (у 2011-м — 47 дысертацый, у 2012-м — 50).

Каб стаць найбольш яркімі іскрынкамі, якіх заўважыць дзяржава, прэтэндэнты ў стыпендыяты павінны быць не толькі разумнымі, але і ўзорнымі. Перамагаць у міжнародных рэспубліканскіх алімпіядах (конкурсах, турнірах і іншых спаборніцтвах) па навучальных прадметах; мець асаблівыя поспехі ў навукова-даследчай, творчай, інтэлектуальнай дзейнасці і прыкладныя паводзіны.

Не застаюцца без увагі і педагогі, якія разгледзелі талент у сваіх выхаванцах і дапамаглі ім рэалізавацца. Так што ў тым, каб крочыць няпростым шляхам дасягненняў, пераадольваючы ўсе цяжкасці, зноў і зноў даказваючы свае здольнасці, зацікаўлены абодва бакі: і талент, і яго апякун, якія разам могуць скарыць вяршыні. За 19 гадоў прэміравана 2846 выкладчыкаў і навуковых работнікаў за асабісты ўклад у распрацоўку новай, больш эфектыўнай сістэмы адукацыі, сучасных методык развіцця адоранай моладзі, адзначылі ў фондзе.

Адказнасць за кожнага, дапамога — усім

У 2005 годзе Прэзідэнт Беларусі ініцыяваў стварэнне банка даных адоранай моладзі, каб забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне інтэлектуальнага патэнцыялу талентаў і аказаць дапамогу ў іх прафесійным станаўленні.

Трапіць у банк могуць не толькі стыпендыяты фонду. Імёны беларусаў, якія занялі прызавыя (І, ІІ, ІІІ) месцы ў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах, або тых, за якіх хадайнічае арганізацыя, дзе вучыцца ці працуе таленавітая асоба, па рашэнні Міністэрства адукацыі таксама могуць быць уключаны ў спісы банка. Сюды ж трапляюць кіраўнікі і члены кіруючых органаў рэспубліканскіх маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў.

Маладыя людзі, чые імёны ўнесены ў банкі даных адораных і таленавітых, адчуваюць рэальную дапамогу дзяржавы і падчас навучання, і пасля атрымання адукацыі. Так, яны маюць права на пазачарговае атрыманне жылля ў інтэрнаце на перыяд вучобы і першачарговае размеркаванне пасля яе.

Указам Прэзідэнта №273 «Аб павышэнні заробку некаторым катэгорыям маладых спецыялістаў» прадугледжана павышэнне на 50% тарыфных ставак асобам, што ўваходзяць у банк даных, у перыяд іх навучання ў ВНУ і працаўладкаваных у арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту. Таксама яны могуць атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва, рэканструкцыю ці куплю жылля.

«Сіняя птушка»

Вельмі актыўна шукае таленавітую моладзь і далучае яе да ўдзелу ў жыцці краіны Міністэрства адукацыі. Летась было заахвочана 2316 навучэнцаў, студэнтаў, педагагічных работнікаў і сем навуковых, інтэлектуальных і творчых аб'яднанняў навучэнцаў на агульную суму 5 380 000 тыс. рублёў.

У 2008 г. па ініцыятыве і на сродкі заснавальніка фонду, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Алфёрава, нашага земляка, створаны Міжнародны Алфёраўскі фонд падтрымкі адукацыі і навукі. Для фінансавай падтрымкі адоранай моладзі з мінулага года ААТ «Хоум Крэдыт Банк» сумесна з Міністэрствам адукацыі і Беларускім саюзам жанчын рэалізуе праграму «Сіняя птушка». Згодна з новай ідэяй прадугледжваецца выдзяленне стыпендый на ўвесь перыяд навучання ў ВНУ, пачынаючы з першага курса, адораным студэнтам з малазабяспечаных ці няпоўных сем'яў, а таксама дзецям-сіротам, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Зараз такую падтрымку атрымліваюць 10 студэнтаў — відавочна, што бізнес мог бы больш актыўна далучацца да стварэння сацыяльных праектаў па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі.

Намаганняў у гэтым кірунку не можа быць зашмат. Відавочна, што нам трэба ствараць сістэму скразнога суправаджэння таленавітай моладзі ад школьнай парты да працоўнага месца.

Ірына СІДАРОК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.