Вы тут

Сучасна, бяспечна і дакладна


Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца за сродкі з рэспубліканскага бюджэту (17,6 мільярда рублёў) аснасцілася камп'ютарным тамографам.

Такім чынам, гэтыя высокадакладныя дыягнастычныя апараты, з дапамогай якіх можна даследаваць практычна любы орган чалавечага арганізма, сёння ёсць ужо ва ўсіх буйных райцэнтрах Гродзеншчыны. Прычым яны працуюць і ў інтарэсах суседніх рэгіёнаў. Напрыклад, магчымасцямі камп'ютарнай тамаграфіі ў Ваўкавыску скарыстаюцца жыхары не толькі гэтага, але і бліжэйшых Бераставіцкага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў. Дыягностыка, якая ў залежнасці ад органа і мэты абследавання займае ад 30 да 50 хвілін, па прызначэнні ўрача праводзіцца бясплатна. І практычна адразу ж пасля абследавання вядомы яго вынік.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.