Вы тут

У плане — буйныя кантракты!


ХХ Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе ў Мінску з 13 па 16 кастрычніка. Па словах начальніка ўпраўлення энергаэфектыўнасці Міністэрства энергетыкі Міхаіла Малашэнкі, у гэтым годзе Беларускі энергетычны і экалагічны форум будзе ўключаць міжнародную спецыялізаваную выставу «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (ЕnеrgуЕхро) і энергетычны і экалагічны кангрэс. Удзельнікаў форуму чакае насычаная дзелавая праграма, якая аб'ядноўвае адразу 20 мерапрыемстваў.

Невыпадковым стала і тое, што форум пройдзе падчас 79-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Як адзначыў сакратар нацыянальнага камітэта, дырэктар таварыства «Выпрабаванні і сертыфікацыя бытавой і прамысловай прадукцыі «БЕЛЛІС» Юрый Пашык, у гэтым годзе 20-ы энергетычны і экалагічны форум спецыяльна сумясцілі з працай Генеральнай асамблеі.

«Дзве гэтыя падзеі аб'ядноўваюць тэмы энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і экалогіі. Таму на пляцоўках Генасамблеі будуць арганізаваны спецыяльныя форумы, дзе мы абмяркуем сучасныя тэхналогіі ў гэтых абласцях. Сюды можна аднесці напрамкі кшталту генерацыі энергіі на альтэрнатыўных крыніцах, захоўвання электраэнергіі, кіравання яе спажываннем. Не абыдзем увагай і пытанні абавязковых патрабаванняў у галіне энергаэфектыўнасці для прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў побыце, і парадак доступу яе на рынак ЕАЭС», — адзначыў Юрый Пашык.

Міністэрства энергетыкі падчас форуму разлічвае падпісаць некалькі пагадненняў аб супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі, у тым ліку ў сферы аднаўляльнай энергетыкі.

Як чакаецца, на выставе ЕnеrgуЕхро будуць прысутнічаць каля 300 арганізацый з 15 краін свету. Упершыню ў выставе прымуць удзел 32 інавацыйныя кампаніі з Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?