Вы тут

Віншаванні з перамогай


З перамогай на выбарах Аляксандра Лукашэнку павіншавалі лідары іншых дзяржаў. У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны, адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Расіі. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся думкамі наконт маючых адбыцца сустрэч на двухбаковым узроўні ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў. Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі. «Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі дасягне яшчэ большых поспехаў, — гаворыцца ў віншаванні, якое накіраваў Аляксандру Лукашэнку старшыня КНР Сі Цзіньпін. — Я надаю вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін, даражу наладжанымі з вамі добрымі рабочымі адносінамі і асабістай дружбай». Старшыня КНР запэўніў, што гатовы прыкладаць сумесныя намаганні для таго, каб няспынна ўзнімаць кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на новую ступень развіцця на карысць дзвюх краін і народаў. У тэлефоннай размове кіраўніка беларускай дзяржавы з перамогай на выбарах павіншаваў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмеркавалі асобныя пытанні беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва. Адбылася таксама тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Падчас размовы былі закрануты некаторыя пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін. Кіраўнікі дамовіліся аб падтрыманні кантактаў па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Пётр Парашэнка павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Віншаванне паступіла і ад Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры. У тэлефоннай размове Аляксандра Лукашэнку павіншаваў таксама Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. У адрас беларускага лідара працягваюць паступаць шматлікія віншаванні ад беларускіх і замежных палітыкаў, дыпламатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх дзеячаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.