Вы тут

Помнік міласэрнасці


Прысуджэнне Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры выклікала шырокі розгалас у свеце. Водгукі пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў розных краін змешчаны і на інтэрнэт-старонцы «Созвучие: литература и публицистика стран СНГ» (httр://sоzvuсhіе.zvіаzdа.bу).

13-26

Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў лічыць, што адзнака Святланы Алексіевіч «занадта прадказальны варыянт». Бо яна «лідзіравала ва ўсіх апытаннях яшчэ з мінулага года. І ў букмекерскіх канторах, наколькі я памятую, стаўкі былі 1 да 5. Гэта вельмі прадказальнае рашэнне. Яно, безумоўна выклікае гонар і адабрэнне».

Празаік Амантай Ахметаў з Казахстана выказаўся наступным чынам: «Для Святланы Алексіевіч фронт барацьбы за мірную будучыню свайго народа не завяршыўся адной кнігай. Яе багаты журналісцкі вопыт і дакладная пазіцыя непрыняцця зла дазволілі ёй раскрыць і іншы боль народа...»

Камран Назірлі, перакладчык і празаік з Азербайджана, гаворыць пра вядомасць Святланы Алексіевіч у Азербайджане. «Ганаруся тым, што жыву, дыхаю і пішу ў адным стагоддзі з ёю», — зазначае Камран Назірлі, выказваючы гатоўнасць працаваць над перакладамі яе твораў на азербайджанскую мову.

Літаратуразнаўца з Калмыкіі Рыма Ханінава нагадвае: «Калі помніць, што многія сённяшнія пісьменнікі выйшлі з СССР, як і новы нобелеўскі лаўрэат, то Святлана Алексіевіч — шосты лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў той літаратуры, якая стваралася і ствараецца на рускай мове». Відаць, з такой логікай складана пагадзіцца, угледзеўшыся ў жыццёвыя біяграфіі ўсіх папярэднікаў Святланы Аляксандраўны — Івана Буніна, Барыса Пастэрнака, Міхаіла Шолахава, Аляксандра Салжаніцына, Іосіфа Бродскага. І далей Р. Ханінава заўважае: «Шматгалосая творчасць пісьменніцы — сапраўды помнік міласэрнасці і мужнасці нашых народаў, якія прайшлі суровыя выпрабаванні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сталінскіх рэпрэсій, але не страцілі веру ў дабро і справядлівасць ісціны».

Сваё слова на старонцы «Созвучие» пра Святлану Алексіевіч сказалі і пісьменнікі, літаратуразнаўцы Георгій Прахін, Алесь Кажадуб (Масква), Атнер Хузангай (Чабаксары), Лула Куні (Грозны), Леанід Чыгрын (Таджыкістан, Душанбэ), Севіндж Нурукызы (Азербайджан), Агагельды Аланазараў (Туркменістан), Святлана Ананьева (Казахстан), Міхайла Слабашпіцкі, Галіна Тарасюк (Украіна) і шмат хто яшчэ.

Мікола Раўнапольскі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.