Вы тут

Выбары легітымныя, дэмакратычныя, празрыстыя і справядлівыя


Да такой высновы прыйшла місія назіральнікаў ад Кітая.

Назіральнікі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ад Кітайскай Народнай Рэспублікі выконвалі сваю місію на працягу чатырох дзён, уключаючы дзень асноўнага галасавання. Яны сустрэліся са старшынёй ЦВК, наведалі пяць выбарчых участкаў, пазнаёміліся з біяграфіямі кандыдатаў, працэдурай правядзення выбараў і падрыхтоўчай работы да іх.

«Як мы бачым, арганізатары выбараў своечасова апублікавалі выбарчыя нормы і інфармацыю пра кандыдатаў у Прэзідэнты, эфектыўна забяспечылі права выбаршчыкаў на інфармаванасць, — зачытаў на рускай мове заяву місіі яе кіраўнік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі спадар ЮЙ Чжэньці. — У місіі склалася ўражанне, што галасаванне праводзілася паспяхова і спакойна. Парушэнняў не было выяўлена. Выбары шырока асвятляліся беларускімі сродкамі масавай інфармацыі». У сувязі з гэтым місія назіральнікаў ад Кітая лічыць, што «выбары адпавядаюць нацыянальным выбарчым законам Беларусі і агульнапрынятым нормам міжнароднага права, з'яўляюцца легітымнымі, дэмакратычнымі, празрыстымі і справядлівымі». «Права на палітычнае волевыяўленне шляхам галасавання ў грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права, цалкам забяспечана», — рэзюміруюць кітайскія назіральнікі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?