Вы тут

Планы экс-кандыдатаў


Падводзяць вынікі выбараў і тыя, хто ўдзельнічаў у барацьбе за прэзідэнцкае крэсла. Прынамсі, ужо экс-кандыдаты падзяліліся з журналістамі сваімі планамі на будучыню.

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч цалкам згодны з усімі агучанымі ЦВК лічбамі. Палітык дадаў, што Беларусь будзе і далей развівацца спакойна, без узрушэнняў. — Са свайго боку я асабіста і партыя плячо падставім у гэты складаны час. Калі спатрэбіцца, пойдзем туды, куды Радзіма скажа, — паабяцаў Сяргей Гайдукевіч. У пацвярджэнне гэтых слоў кіраўнік ЛДПБ паведаміў, што ўжо ў лістападзе яго партыя пачынае парламенцкую кампанію. Таццяна Караткевіч расказала, што не завяршае сваю палітычную дзейнасць і плануе працягнуць яе падчас найбліжэйшых парламенцкіх выбараў. На пытанне: «Ці будзеце вы балатавацца падчас парламенцкіх выбараў?» Таццяна Караткевіч адказала: «Так, буду». «Трэба прызнаць, што шмат людзей падтрымлівае дзейную ўладу», — сказала экс-кандыдат у Прэзідэнты. Мікалай Улаховіч прызнае вынікі прэзідэнцкай кампаніі 2015 года і лічыць, што дзейны кіраўнік дзяржавы з вялікім адрывам апярэдзіў іншых кандыдатаў заслужана. Пры гэтым ён заявіў аб намеры зрабіць Беларускую патрыятычную партыю, якую ён узначальвае, значнай сілай у беларускім грамадстве. «Мы, напэўна, няправільна рабілі акцэнт. Пераглядзім свой статут, у нас з'явіліся маладыя новыя сілы, і я думаю, што і Сяргей Гайдукевіч пазайздросціць маім хлопцам, якія будуць займацца партыйнай дзейнасцю», — сказаў Мікалай Улаховіч, маючы на ўвазе лідара ЛДПБ і свайго канкурэнта на выбарах.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».