Вы тут

АБСЕ ацаніла выбары


належным чынам, лічыць Лідзія Ярмошына.

«Магу сказаць, што Цэнтральная камісія задаволена тым заключэннем, якое прадстаўлена па выніках назірання за выбарамі з боку місіі АБСЕ», — заявіла Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. Паводле слоў Лідзіі Міхайлаўны, учора адбылася яе сустрэча з кіраўнікамі місіі АБСЕ, бо ў той спыняюцца паўнамоцтвы маніторынгавай місіі і неўзабаве яны пакінуць Мінск. «Падчас сустрэчы мы абмяняліся ўражаннямі ў дачыненні да працэсу назірання і працэсу выбараў і, у прынцыпе, намецілі перспектывы працы на будучыню. Я падзякавала супрацоўнікам місіі, яе кіраўніцтву за спробу бачання аб'ектыўнасці тых падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне», — пракаментавала сустрэчу старшыня ЦВК. Яна адзначыла станоўчую тэндэнцыю ацэнкі місіяй беларускіх выбараў: «За доўгія гады міжнароднага назірання менавіта з боку місіі АБСЕ ў нашай краіне мы ўпершыню атрымалі справаздачу, якая змяшчае высновы і пералічвае падзеі не толькі з адмоўнага боку, але і адзначае шмат станоўчага». І дадала: «Гэтым трэба ганарыцца». «Быў адзначаны як вельмі добры працэс галасавання на 95% участкаў, дзе былі міжнародныя назіральнікі. Хацела б падкрэсліць, што гэта вельмі высокая ацэнка менавіта працэдуры галасавання. Так, былі адзначаны недахопы, звязаныя з празрыстасцю, дакладнасцю працы ўчастковых выбарчых камісій у момант падліку галасоў. Тым не менш колькасць выпадкаў, дзе члены місіі выказалі заўвагі, зменшылася ў параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2012 года», — паведаміла Лідзія Ярмошына. Яна падкрэсліла, што «члены місіі АБСЕ стараліся працаваць аб'ектыўна». На думку старшыні ЦВК, у гэтым ёсць заслуга і саміх беларусаў. «Нашы арганізатары выбараў на месцах усямерна прыклалі намаганні да таго, каб працэдура выбараў была максімальна адкрытай, падлік галасоў сумленным, а назіральнікі сапраўды зрабілі свае аб'ектыўныя заключэнні», — сказала яна. Лідзія Міхайлаўна звярнула ўвагу на тыя станоўчыя моманты, якія канстатавала місія. Паводле яе слоў, гэта абстаноўка, якая была ў краіне напярэдадні выбараў, добразычлівасць і адкрытасць усіх членаў выбарчых камісій, іх супрацоўніцтва з членамі місіі, а таксама выдатная праца сродкаў масавай інфармацыі, якія без цэнзуры прадстаўлялі магчымасць вядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатам у прэзідэнты. Акрамя таго, у заключэнні гаворыцца, што агітацыйная кампанія ў апошнія два тыдні праводзілася кандыдатамі на добрым узроўні, чаму ўсяляк спрыялі мясцовыя ўлады.

Кампетэнтна Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі Яўген ЧУРАЎ, які знаходзіўся ў Беларусі падчас выбараў у якасці міжнароднага назіральніка, наступным чынам пракаментаваў папярэднія вынікі выбараў: — Хацеў бы звянуць увагу на два важныя факты, якія, з аднаго боку, пацвярджаюць наяўнасць у Рэспубліцы Беларусь апазіцыйных настрояў, з іншага боку, яны пацвярджаюць сумленнасць праведзеных выбараў. Першае: графа — «супраць усіх». 7% — гэта нямала. І другое: вынікі галасавання ў Мінску, якія кантрасна адрозніваюцца ад галасавання ў цэлым па краіне. Прытым, што і вынікі галасавання ў цэлым па краіне былі зразумелыя для палітолагаў загадзя, гэтаксама былі зразумелыя для палітолагаў, як беларускіх, так і замежных, вынікі галасавання па Мінску. Агучаныя ў ноч на панядзелак звесткі пацвярджаюць сумленнасць падліку галасоў на гэтых выбарах.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА medvedeva@zviazda.by Вераніка ПУСТАВІТ pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.