Вы тут

Мадэрнізацыя сусветнага ўзроўню


У трэці дзень дзейнасці форуму маладых спецыялістаў у рамках 79-й Генеральнай асамблеі МЭК яго юныя ўдзельнікі наведалі адзін з мадэрнізаваных аб'ектаў беларускай энергетыкі — ЦЭЦ-3 сталіцы.

Эмблема

Эмблема

Спецыялісты форуму на свае вочы ўбачылі і даведаліся пра этапы мадэрнізацыі гэтай найбуйнейшай і найстарэйшай у краіне цеплаэлектрацэнтралі. Сёння гэтая ЦЭЦ ужо на прынцыпова новым узроўні сілкуе электрычнасцю і прамысловым парам каля 100 прадпрыемстваў горада, а таксама падае цяпло ў чвэрць жыллёвага сектара Мінска.

Першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» Аляксандр СІВАК адзначыў, што МЭК з'яўляецца менавіта той арганізацыяй, якая шляхам стандартаў і дакладных правілаў вызначае напрамкі развіцця электратэхнічнай прамысловасці і энергетыкі. «Сёння нам неабходна ў сур'ёзнай звязцы з гэтай структурай трымаць руку на тэхналагічным пульсе планеты і дакладна ведаць, у якім напрамку рухаюцца сусветныя перадавыя тэндэнцыі. А тое, што асамблея МЭК праводзіцца ў нашай краіне, сведчыць аб высокай ацэнцы спецыялістамі айчыннага тэхнічнага патэнцыялу».

15-45

Аляксандр Сівак паведаміў, што буйнагабарытнае абсталяванне (генератары і турбіны) энергетыкі ў нашай краіне не вырабляецца, але цалкам закрываюцца пытанні па стварэнні сістэмы вышэйшага кіравання тэхналагічнымі працэсамі станцыі. Менавіта нашы айчынныя спецыялісты з нуля распрацоўвалі гэтую сістэму, якая з'яўляецца сапраўды надзейнай і працуе ў аўтаматычным рэжыме. Доля лакалізацыі такой мадэрнізацыі была максімальнай.

Правесці высокатэхналагічную аперацыю па мадэрнізацыі старога аб'екта змогуць спецыялісты далёка не кожнай суседняй краіны. Спрацавалі на выдатна не толькі праекціроўшчыкі, электроншчыкі, наладчыкі і будаўнікі. Тут дзейнічала суцэльная каманда энергетыкаў, школа па стварэнні якіх у нашай краіне захавалася. Сёння спецыялісты падобных напрамкаў карыстаюцца попытам і за мяжой. Беларускія брыгады прафесіяналаў дапамагалі ажыццяўляць мадэрнізацыю і рэканструкцыю буйных аб'ектаў энергетыкі ў Індыі, Расіі, Казахстане і краінах Балтыі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.