Вы тут

Мера адказнасці


Скажу адразу: я не супраць апазіцыі. Наадварот, абедзвюма рукамі «за». «Карысна вам разнадумнасць мець», — сказана ў Бібліі, і хто ў цвярозым розуме запярэчыць гэтаму? Інстытуту апазіцыі чалавецтва абавязана, магчыма, самымі славутымі сваімі імёнамі. Успомнім Нэльсана Мандэлу, Марціна Лютэра Кінга, ды вось хаця б і чэшскага Вацлава Гавела... Усіх не пералічыць, і чытач, напэўна, назаве яшчэ дзясяткі і дзясяткі імёнаў. Дарэчы, і цяперашняя ўлада ў Беларусі ў свой час выйшла з апазіцыі: ужо гэта мы дакладна ведаем. Словам, устойлівая, разумная і адукаваная, прынцыповая, сумленная і, галоўнае, сацыяльна адказная апазіцыя — гэта тое, што рухае грамадства наперад. Элементарнае спаборніцтва кандыдатаў на любых палітычных (і нават непалітычных) выбарах — гэта ж таксама, трэба разумець, праява той самай біблейскай «разнадумнасці» і, значыць, поле супрацьборства паміж «рэжымам», няхай гэта будзе хоць бы закасцянелае кіраўніцтва якога-небудзь адміністрацыйнага раёна, і апазіцыяй.

Але, на жаль, бывае і так, што апазіцыя неразумная, несумленная, беспрынцыповая і, галоўнае, цалкам неадказная. І што ўжо зусім цікава, неадказная нават сама перад сабой. Гэта калі яна не адказвае і не збіраецца адказваць нават за ўласныя словы. Як у народнай прыказцы, «абы пракукарэкаць — а там хоць не відней».

...У глыбокай сваёй цікавасці да апазіцыі адкрываю адзін з сайтаў. Чытаю і разважаю. «На фоне падзей ва Украіне растуць спекуляцыі на тэму неабходнасці легітымацыі існуючай улады перад пагрозай незалежнасці Беларусі з боку Расіі. Спрыяльныя для рэжыму знешнепалітычныя ўмовы даюць падставу многім, як у Беларусі, так і за мяжой, для заклікаў да легалізацыі рэжыму. Адной з падстаў для легалізацыі можа стаць ацэнка выбарчай кампаніі як «больш дэмакратычнай» і «менш рэпрэсіўнай» у параўнанні з папярэднімі. Легалізацыя цяперашняй улады не толькі не абароніць незалежнасць Беларусі, але зробіць легітымнымі ўсе акты па здачы суверэнітэту, або ўжо падпісаныя ёй, або тыя, якія яна падпіша ў будучыні. Паспешныя ўступкі рэжыму, каб дагадзіць імгненнаму палітычнаму прагматызму, могуць прывесці да катастрофы ў будучыні».

Вы што-небудзь зразумелі? Я перачытаў гэты мудрагелісты набор слоў некалькі разоў: нічога не зразумеў. Што такое «легалізацыя рэжыму»? Памятаю з літаратуры, у злачынным або шпіёнскім свеце «легалізавацца» азначае выйсці з падполля і дзейнічаць на свабодзе пад прыкрыццем якога-небудзь мірнага занятку. Ці не так? Божа ж ты мой, ну хоць словы можна ўжываць у іх слоўнікавым, а не «апазіцыйным» значэнні?!

Але час, здаецца, спыніць цытаванне: ужо нецікава. У чым паднаготная? Яна вось у чым. Сваімі ініцыятывамі па дыпламатычным вырашэнні ўкраінскага крызісу Мінск і насамрэч добра ўмацаваў свой міжнародны аўтарытэт. Менавіта гэта і палохае апазіцыю. У яе ж як: чым горш людзям (беларусам, украінцам, каму заўгодна), тым больш у яе тэарэтычных шанцаў на поспех. Публіка такога роду ёсць асаблівы арганізм: ён сілкуецца бедамі народа і марнее ад яго поспехаў. А калі раптам прыходзіць да ўлады, уганяе народ у адну суцэльную і бясконцую бяду: прыклад пад бокам. Там жа таксама ўсё пачыналася з гутарак на тэму легітымнасці рэжыму. Нашы, праўда, па прастаце душэўнай вырашылі, што ён яшчэ і «нелегальны». Адукацыі, мусіць, не хапае.

Валерый ГАЛАВАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».