Вы тут

«Дарослая» лічба, або Першы дзень народзінаў


— Нашаму гадавасіку хутка годзік! — усё часцей казала бабуля. І намякала, што трэба адзначаць! Сапраўды, першая дата! І мы вырашылі рабіць свята. Таму што колькі сябе помню, бацькі заўсёды, нават у самыя складаныя для нашай сям'і часы, ладзілі кожны год цудоўны дзень народзінаў. Гэтую традыцыю трэба працягваць!

[caption id="attachment_105890" align="alignnone" width="600"]Мы вырашылі святкаваць дома. Мы вырашылі святкаваць дома.[/caption]

Месца

Безумоўна, кожныя бацькі самі вырашаюць, дзе праводзіць доўгачаканае свята. Гэта можа быць дзіцячая кавярня ці нават дарослы рэстаран. Бо, па сутнасці, у гэтым узросце свята больш для мам-тат-бабуль-дзядуляў. Мы вырашылі святкаваць дома і лічым, што для нас гэты варыянт аказаўся самым аптымальным: дачка стамілася — паклалі спаць, расплакалася — побач цікавыя цацкі.

Вядома, для старэйшых дзетак можна зрабіць тэматычны дзень народзінаў — у стылі Чалавека-павука ці Папялушкі. Звадзіць у дзіцячую кавярню і наняць аніматараў. Напэўна, для нас усё гэта наперадзе. Таму сёлета абышліся простымі, але вельмі неабходнымі для маленькай імянінніцы рэчамі — гірляндамі з традыцыйным «З днём нараджэння!» і мноствам паветраных шарыкаў, якія надзьмувалі з татам ноччу напярэдадні свята. Паверце, няма большай радасці назіраць, у якім захапленні раніцай будзе ваша малеча ад такога відовішча!

[caption id="attachment_105892" align="alignnone" width="600"]І бабуля, і ўнучка ў захапленні ад свята. І бабуля, і ўнучка ў захапленні ад свята.[/caption]

Што трэба набыць

Паветраныя шары. Можна купіць самім і надзьмуць — выйдзе танна і добра, але ў адрозненні ад геліевых, вашыя лётаць пад столлю не будуць. Адзін геліевы шарык каштуе ад 15 тысяч, замаўляць трэба ў спецыялізаваных фірмах. Там жа можна заказаць і прыгожую лічбу 1 (ці іншую), яе кошт пачынаецца ад 300 тысяч рублёў. Калі ж вы вырашыце набываць шары самастойна, памятайце, лепш за ўсё выбіраць большай шчыльнасці — шанц лопнуць у такога шарыка меншы: для дзетак, якія могуць спужацца, гэта істотны момант.

Гірлянда. Можна купіць гатовую папяровую, самая танная каштуе каля 20 тысяч рублёў. Можна пафантазіраваць і зрабіць яе самастойна, з паперы ці тканіны. Вясёлыя шапачкі-каўпачкі, дзіцячы посуд таксама дапамогуць стварыць «настрой» свята.

Можна зрабіць своеасаблівую насценгазету — на вялікі ватман наклеіць фотаздымкі вашай малечы. Мы ў вялікую рамку памерам 50 на 75 сантыметраў змясцілі памятныя моманты ад нараджэння і першага зуба да самастойнага кроку дачкі. А яшчэ заказалі невялічкі фотачасопіс, дзе зафіксавалі кожны месяц нашай малечы — нашым гасцям, асабліва старэйшага ўзросту, гэта прыйшлося даспадобы. Можна пайсці далей і зманціраваць слайд-шоу ці нават цэлы фільм — цудоўны фон для свята. Мы ж запусцілі розныя дзіцячыя песенькі — дарослыя час ад часу нават падпявалі знаёмым мелодыям.

Вясёлыя конкурсы таксама спадабаюцца і гасцям, і імянінніку. Напрыклад, можна даведацца, якое жыццё чакае малога? Раскласці на стале часнок, ключы, кнігу, кашалёк, шакалад і прапанаваць выбраць віноўніку свята (часнок — здароўе, ключы — дабрабыт, кашалёк — росквіт, кніга — веды, розум, шакалад — салодкае жыццё).

Ежа. Мы вырашылі зрабіць фруктова-салодкі стол! Яблыкі, грушы, персікі, вінаград, марозіва, мармелад, зефір... І, безумоўна, торт! У нас іх было ажно чатыры — тры «дарослыя» — на розны густ, і адзін для дачкі — каб яна магла яго пакаштаваць. Рэцэпт просты — невялікія кавалачкі пладоў перамяшаць з любімым дзіцячым тваражком. У цэнтры — святочная свечка. Торты мы вырашылі на заказ не рабіць — «кусачы» кошт атрымаўся. За «салодкі» кілаграм кандытары просяць трыццаць долараў, мінімальны заказ — ад 2,5 кг. Затое хочаш — табе і Губку-Боба зробяць ці гоначны аўтамабіль, персанажа з любімага мульціка... Карацей, на любы густ.

15-16

Падарункі. Які ж дзень народзінаў без падарункаў? Амаль усе нашыя госці задавалі пытанне «Што падарыць?». У дзетак гэтага ўзросту выклікае захапленне ўсё, што можна катаць. А калі яшчэ прывязаць вяровачку і пасадзіць любімую цацку або нават пакатацца самому — гэта двайное захапленне! Вялікія машынкі, каляскі для лялек, ровар з ручкай, санкі... Варыянтаў такіх цацак шмат. За параўнальна невялікую цану можна падарыць дзіцяці ўласны патаемны куток — палатку або домік для гульняў. Канструктары і кубікі, музычныя інструменты, пазлы-дыванкі, інтэрактыўныя кніжкі... Сёння можна знайсці падарунак на любы густ і кашалёк. Асабліва нашу малую захапіла гумовая надзіманая каза, на якой можна скакаць (як варыянт конік-качалка). І, безумоўна ж, арэлі!

Напрыканцы свята ўсім нашым гасцям мы таксама вырашылі зрабіць памятныя сувеніры — мыла з імем дачкі. Бо падарункі прыемна не толькі атрымліваць, але і дарыць. Абавязковае падчас свята фатаграфаванне імянінніцы. Бо першы дзень народзінаў — самы важны! Прынамсі, для нас — тат і мам.

Марына СІДАРОВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».