Вы тут

Недзіцячая прыступка ў дарослае жыццё


Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава завяршыла свой юбілейны 60-ы сезон летняй цягніковай практыкі, які традыцыйна доўжыцца з мая па верасень. За гэты перыяд па малой магістралі было перавезена 47 тысяч пасажыраў.

На станцыі «Заслонава» адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 60-га сезона. Найлепшым навучэнцам былі ўручаны ганаровыя граматы, а самым лепшым выпускнікам — памятныя гадзіннікі ад начальніка Дзіцячай чыгункі. Апроч таго, юныя чыгуначнікі ўпершыню былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік дзіцячай чыгункі».

Дзіцячая чыгунка сёння — гэта найперш першая прыступка ў прафесійным карпаратыўным навучанні, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». У маі 2009 года быў адкрыты новы вучэбны цэнтр з профільнымі вучэбнымі класамі і камп'ютарным кабінетам. Заняткі ў ім праводзяцца з кастрычніка па красавік. Юныя чыгуначнікі не толькі знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплінамі, але і засвойваюць шэраг прафесій: праваднік пасажырскага поезда, начальнік поезда, памочнік машыніста і машыніст цеплавоза, дыспетчар, дзяжурны па пераездзе і інш. За час работы вучэбнага цэнтра навучанне ў ім прайшлі больш за тры тысячы юных чыгуначнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».