Жыхарка вёскі Гярчаны Браслаўскага раёна Міраслава Пятровіч спяшаецца дадому пасля дзённай дойкі. Яе вёдры поўныя сырадою. Пакуль дазваляе надвор'е, яе рахманыя рагулі Чумічка і Цыганка цэлы дзень пасвяцца на полі і на апошняй траве нагульваюць тлустае малако. У адрозненне ад іншых вясковых гаспадынь, Міраслава, якая працуе на ферме мясцовага сельгаспрадпрыемства, не здрадзіла спрадвечнаму звычаю і трымае на сваім падворку нават не адну карову. Бо ад сваёй кароўкі малако і смачнейшае, і саладзейшае.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».