Вы тут

Наперадзе — унясенне дапаўненняў і змен у закон аб занятасці...


Уладзімір Васіленка, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

20-23

— Падчас сваёй дзейнасці ў парламенце я выпрацаваў пэўны стыль работы. Так, калі працую ў акрузе, праводжу не толькі прыём насельніцтва па асабістых пытаннях але і, як правіла, прыём па асабістых пытаннях на адным з прадпрыемстваў. Такім чынам, лічу, можна ахапіць практычна ўсё насельніцтва.

Калі казаць пра тыя пытанні, якія хвалююць жыхароў маёй акругі, то цяпер гэта выбары кіраўніка дзяржавы. Размова аб іх заходзіць незалежна ад таго, дзе вядзецца прыём і з якой катэгорыяй насельніцтва сустракаюся. І я бачу, што людзі цэняць стабільнасць, якая ў нас ёсць. І калі ўжо гутарка зайшла пра гэта, то бачу таксама, што людзей хвалюе сітуацыя з бежанцамі. СМІ паведамляюць, што адбываецца цяпер у Еўропе, і многія задаюцца пытаннем, ці не паўторыцца такая сітуацыя і ў нашай краіне. Хачу адзначыць, што бежанцы ёсць і ў нас, мы прымаем наш братні славянскі народ — украінцаў, але казаць аб тым, што ў нас могуць узнікнуць з імі праблемы, думаю, беспадстаўна. У нас агульныя карані, падобныя мовы, таму гэтыя людзі лёгка адаптуюцца ў нас.

Вельмі многіх хвалююць і пытанні павышэння пенсійнага ўзросту. І я заўважаю, шмат хто згаджаецца з тым, што, можа быць, пара яго ўжо павялічваць, таму што пенсія ў нас невысокая. Яшчэ адно актуальнае пытанне, якое задаюць людзі — гэта высокая працэнтная стаўка па крэдытах на будаўніцтва жылля. Я таксама лічу яе досыць вялікай. І калі ў сям'і некалькі дзяцей, а працуе толькі мужчына, а жанчына, дапусцім, знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, то такая стаўка становіцца практычна непад'ёмнай. Таму тут шмат пытанняў, і гэта трэба вырашаць.

Усе праблемы, спектр якіх, як бачыце, досыць шырокі, мы стараемся ўлічваць у сваёй дзейнасці. Калі казаць канкрэтна пра гэтую восень, то я асабіста планую працаваць над праблемай недахопу месцаў у дзіцячых дашкольных установах. З аднаго боку, можна парадавацца, што такое пытанне існуе — гэта паказчык росту нараджальнасці. Але з іншага боку, мы павінны быць да гэтага гатовымі. Лічу, што перш чым разглядаць розныя варыянты, неабходна зрабіць дасканалы аналіз праблемы, пралічыць усе крокі на перспектыву — толькі тады магчыма разглядаць шляхі яе вырашэння. Магчыма, выйсцем могуць стаць і невялікія прыватныя дзіцячыя садкі.

На падыходзе ў нас і законапраект аб унясенні дапаўненняў і змен у Закон «Аб занятасці насельніцтва». Але пакуль казаць аб канкрэтных кроках рана — ідзе праца.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.