Вы тут

У сераду сіноптыкі абяцаюць дажджы з мокрым снегам


На гэтым тыдні на тэрыторыю Беларусі завітае сапраўдная дажджлівая восень, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
Ужо сёння да нас завітаюць атмасферныя франты, таму ўдзень пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 5-11 градусаў. Цалкам сапсуецца надвор'е ў краіне ў сераду і чацвер. Добрую порцыю вільгаці прынясе нам цыклон, які будзе праходзіць уздоўж паўднёвых межаў краіны. Часам будуць ісці дажджы, ва ўсходніх раёнах краіны — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы на сераду чакаецца ад 1 да 8 цяпла, па паўночным усходзе замаразкі — да 0 — мінус 3 градусаў, удзень — плюс 2-9 градусаў. Уначы на чацвер будзе без замаразкаў, але толькі ад 0 да плюс 6 градусаў, удзень — 2-9 цяпла. Сіноптыкі прагназуюць, што ў пятніцу надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-7 градусаў, удзень — ад 5 да 11 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у выхадныя дні чакаецца павелічэнне атмасфернага ціску і дажджоў стане менш. У суботу ўдзень кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі месцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе 2-8 цяпла, удзень пацяплее да плюс 5-11 градусаў. А вось у нядзелю будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень — 6-12 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».