Вы тут

Як прайсці на вуліцу Пташука?


Зусім хутка такое пытанне можна будзе пачуць у сталіцы.

20-26

Імем вядомага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі Міхаіла Пташука назавуць вуліцу Праектаваную №4 у мінскім мікрараёне Лошыца.

Апроч гэтага, у сталіцы з'явяцца вуліцы Віктара Турава і Юрава-Завальная. Такое рашэнне было прынята на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Паводле яго, Праектаванай вуліцы №2 у мікрараёне Лошыца прысвояць імя вядомага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР і СССР Віктара Турава.

Як падкрэсліла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна РУДЗІКАВА, Віктар Тураў і Міхаіл Пташук унеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё беларускага кінамастацтва, жылі і працавалі ў Мінску.

«Неаднаразова прадстаўнікі творчых саюзаў і Міністэрства культуры звярталіся з просьбай увекавечыць імёны гэтых вядомых дзеячаў культуры», — адзначыла яна.

Таксама на сесіі Мінгарсавета прынята рашэнне вярнуць гістарычную назву «вуліца Юрава-Завальная» безназоўнаму праезду ад вул. Ракаўскай да вул. Раманаўская Слабада. На думку членаў камісіі па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска, прысваенне наймення праезду будзе спрыяць вывучэнню гісторыі сталіцы. А паколькі горад працягвае будавацца, то вуліц хопіць для ўвекавечання многіх выдатных беларускіх дзеячаў. І тут актыўнасць і пажаданні грамадскасці нярэдка маюць ключавое значэнне.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

sеrаdzуuk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».