Вы тут

За бяспеку разам


Сёння ў краіне пачынаецца адпаведная акцыя.

Большасць пажараў, на якіх гінуць людзі, адбываецца ў халодны час года. Адбываюцца ўсе яны з-за чалавечага фактару: адны няправільна эксплуатуюць печ, другія перагружаюць электрасетку, трэція кураць у ложку...

— Гэтае прафілактычнае мерапрыемства стала ўжо традыцыйным напярэдадні пажаранебяспечнага сезона. Паколькі яно мае комплексны характар, мы падключаем для дапамогі прадстаўнікоў іншых міністэрстваў: унутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі, энергетыкі ды адукацыі, — паведаміў начальнік аддзела арганізацыі прафілактычнай працы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Ліхаманаў.

Акцэнт робіцца на катэгорыю грамадзян так званай групы рызыкі. Гэта ў першую чаргу тыя, хто жыве адзін. Здараецца так, што пэўныя работы па бяспечнай эксплуатацыі тых жа печаў яны самі выканаць не могуць: камусьці проста няма каго паклікаць на дапамогу, або пытанне ўпіраецца ў грашовы складнік. Прыйдзе спецыяльная камісія і ў сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Але самая праблемная група — гэта людзі, якія злоўжываюць «зялёным зміем» і стаяць на ўліку ў органах унутраных спраў. Менавіта па іх віне і адбываецца большасць пажараў у краіне. Больш за тое, на ўшчуванні яны часта рэагуюць неадэкватна.

— Паўдзельнічаць у акцыі можа кожны жыхар краіны, — працягвае Руслан Ліхаманаў. — Дастаткова толькі ўстанавіць у сябе аўтаномны пажарны апавяшчальнік, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі. А калі ён у вас ужо ёсць, то прасачыце, каб працаваў. Справа, як бачыце, зусім не хітрая...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.